Перайсці да зместу

Гастэрыя бародаўчатая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гастэрыя бародаўчатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gasteria carinata (J.Jacq.) Haw. / (Mill.) Duval

Сінонімы
Gasteria verrucosa

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1128814
EOL  1088825
IPNI  535752-1
TPL  kew-307696

Гастэ́рыя бародаўчатая (Gasteria verrucosa) — вечназялёная расліна сямейства асфадэлавых.

Вечназялёны сукулент. Сцябло кароткае з двума радамі мясістых, скурыстых, укрытых белымі бародаўкамі лісцяў. Цвіце летам ружавата-зялёнымі кветкамі.

Размнажаецца лісцем і бакавымі парасткамі, якія ўтвараюцца на карэнішчы і ў пазухах лісця.

Радзіма — Паўднёвая Афрыка.

Вырошчваецца ў аранжарэях і пакоях. Ценевынослівая, непатрабавальная да ўмоў вырошчвання.