Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык
| Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 чэрвеня 1950 (75 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Генадзь Іосіфавіч Дзямідчык (нар. 28 чэрвеня 1950, Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, зоаінжынер.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў брыгадзірам, галоўным заатэхнікам, намеснікам дырэктара птушкафабрыкі імя Н. К. Крупскай. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «1-я Мінская птушкафабрыка».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Плешчаніцах
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі МАЗ
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання