Глаголіца
| Глаголіца | |
|---|---|
|
Прыклады глаголіцы з «Кіеўскіх лісткоў» і «Рэймскага Евангелля» |
|
| Тып пісьма | кансанантна-вакалічнае пісьмо |
| Мовы | стараславянская, царкоўнаславянская, раннія славянскія мовы |
| Гісторыя | |
| Месца ўзнікнення | Паўднёва-Усходняя Еўропа |
| Стваральнік | Кірыл і Мяфодзій |
| Дата стварэння | 862 |
| Перыяд |
IX — XII стст. (у Харватыі да XIX ст.) |
| Паходжанне | |
| Уласцівасці | |
| Напрамак пісьма | злева направа |
| Дыяпазон Юнікода | U+2C00–U+2C5F |
| ISO 15924 | Glag |

Глаго́ліца — старажытны славянскі алфавіт. Назва паходзіць ад стараславянскага слова «глаголъ» (слова, маўленне). Улучае 40 літар, якія пераважна адпавядаюць назвам, адпаведным гукам і размяшчэнням літар кірыліцы. Літары алфавіта адрозніваліся ад кірылічных напісаннем. Глаголіца выкарыстоўвалася на славянскіх землях разам з кірыліцай.
Цяпер глаголіца не выкарыстоўваецца ні для адной славянскай мовы. Ва ўсходніх і паўднёвых славян выцеснена кірыліцай, у заходніх — лацінскім пісьмом. У 2023 годзе харвацкі пісьменнік Таміслаў Бэроніч выдаў цалкам на глаголіцы раман «Ⰿⰻⱄⰰⰾ ⰽⱀⰵⰸⰰ Ⰰⱀⰶⰰ Ⱇⱃⰰⱀⰽⱁⱂⰰⱀⰰ» («Misal kneza Anža Frankopana») [1] — першае друкаванае выданне на глаголіцы больш чым за сто гадоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Мяркуюць, што гукавыя значэнні многіх літар перамясціліся пад уплывам кірыліцы ці пачалі блытацца з прычыны ранняга распаду на дыялекты, таму першапачатковае гукавое значэнне не заўсёды яснае. Напрыклад, глагалічная літара «ю» Ⱓ першапачаткова мабыць абазначала гук [у], але была заменена на лігатуру «оу» Ⱆ пад уплывам позняй кірыліцы. Некаторыя іншыя літары былі створаны пазней на кірылічны ўзор.
У наступнай табліцы пералічаны ўсе вядомыя літары глаголіцы ў сучасным парадку. Для кожнай глагалічнай літары таксама прыведзена выява кожнай літары (круглы варыянт), адпаведная сучасная кірылічная літара, прыблізнае гукавое значэнне (у IPA), назва, і здагадкі аб паходжанні. Некалькі літар не маюць сучасных адпаведнікаў.
| Літара | Кірылічны адпаведнік |
Гук | Стараславянская назва |
Беларуская назва[2] |
Лікавае значэнне[заўв 1][3] |
Паходжанне | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Ⰰ | А | /ɑ/ | Азъ | Аз | 1 | Фінікійскі Алеф ці знак крыжа[4] | |
| Ⰱ | Б | /b/ | Боукы | Букі | 2 | Невядомае[4] | |
| Ⰲ | В | /ʋ/ | Вѣди | Ведзі | 3 | Можа, лацінскае V[4] | |
| Ⰳ | Г | /ɡ/ | Глаголи | Глаголь | 4 | Можа, курсіўная грэчаская гама γ[4] | |
| Ⰴ | Д | /d/ | Добро | Дабро | 5 | Грэчаская дэльта Δ[4] | |
| Ⰵ | Є, Е, Э | /ɛ/ | Ѥстъ | Есць | 6 | Можа, самарыцянская хе ࠄ ці грэчаская сампі ϡ[4] | |
| Ⰶ | Ж | /ʒ/ | Живѣте | Жывеце | 7 | Невядомае[4], можа копцкая джанджа ϫ[5] ці астралагічнага знака рыб | |
| Ⰷ | Ѕ | /dz/ | Ѕѣло | Зяло | 8 | Невядомае[4] | |
| Ⰸ | З | /z/ | Землꙗ | Зямля | 9 | Можа, варыянт грэчаскай тэты θ[4] | |
| Ⰹ, Ⰺ | И, Й | /i, j/ | Иже | Іжэ | 10 | Можа, грэчаская іота з трэмаю ϊ[4] | |
| Ⰻ | І, Ї | /i, j/ | І | І | 20 | Невядомае[4], мабыць, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік | |
| Ⰼ | Ћ, Ђ | /dʑ/ | Гервь (Djervь, ǵervь) |
30 | Невядомае[4] | ||
| Ⰽ | К | /k/ | Како | Кака | 40 | Яўрэйская коф ק[4] | |
| Ⰾ | Л | /l, ʎ/ | Людиѥ | Людзі | 50 | Мабыць, грэчаская лямбда λ[4] | |
| Ⰿ | М | /m/ | Мыслите | Мыслеце | 60 | Грэчаская мю μ[4] | |
| Ⱀ | Н | /n, ɲ/ | Нашь | Наш | 70 | Невядомае[4] | |
| Ⱁ | О | /ɔ/ | Онъ | Он | 80 | Невядомае[4] | |
| Ⱂ | П | /p/ | Покои | Пакой | 90 | Мабыць, ранні варыянт грэчаскай пі Π[4] | |
| Ⱃ | Р | /r/ | Рьци | Рцы | 100 | Мабыць, грэчаская ро ρ[4] | |
| Ⱄ | С | /s/ | Слово | Слова | 200 | Невядомае[4], Мабыць, хрысціянскія сімвалы — круг і трохвугольнік | |
| Ⱅ | Т | /t/ | Тврьдо | Тверда | 300 | Мабыць, перакладзіна грэчаскай тау τ[4] | |
| Ⱆ | У | /u/ | ОУкъ | Ук | 400 | Лігатура літар он і іжыца[4] | |
| Ⱇ | Ф | /f/ | Фрьть | Ферт | 500 | Варыянт грэчаскай фі φ[4] | |
| Ⱈ | Х | /x/ | Хѣръ | Хер | 600 | Невядомае, літара падобна на глаголь і лацінскую h[4] | |
| Ⱉ | Ѡ | /ɔ/ | Отъ | От, Амега | 700 | Лігатура літары онъ і яе люстэркавай выявы[4] | |
| Ⱋ | Щ | /tʲ, ʃt/ | Шта/Шча | Шта/Шча | 800 | Лігатура: літара ша над літарай тврьдо[4] | |
| Ⱌ | Ц | /ts/ | Ци | Цы | 900 | Фінальная форма яўрэйскай цадэ ץ[4] | |
| Ⱍ | Ч | /tʃ/ | Чрьвь | Чэрв | 1000 | Невядомае. Літара падобная на шта[4], можа, фінальная форма яўрэйскай цадэ צ | |
| Ⱎ | Ш | /ʃ/ | Ша | Ша | Яўрэйская шын ש[4] | ||
| Ⱏ | Ъ | /ɯ/ | Ѥръ | Ёр | Можа, відазмененая літара онъ[4] | ||
| ⰟⰉ | Ы | /ɨ/ | Ѥры | Еры | Лігатура[заўв 2] | ||
| Ⱐ | Ь | /ə/ | Ѥрь | Ер | Можа, відазмененая літара онъ[4] | ||
| Ⱑ | Ѣ | /æ, jɑ/ | Ꙗць | Яць | Можа, эпіграфічная грэчаская альфа Α[4] | ||
| Ⱖ | Ё | */jo/ | Невядомае[4]: гіпатэтычны кампанент вялікага ётаванага юса; спалучэнне /jo/ было немагчымае ў той час | ||||
| Ⱓ | Ю | /ju/ | Ю | Ю | Невядомае[4] | ||
| Ⱔ | Ѧ, Я | /ɛ̃/ | Юсъ малыи | Юс малы | Грэчаская эпсілон ε, якое таксама ўжывалася для абазначэння насавога характару гука[4] | ||
| Ⱗ | Ѩ | /jɛ̃/ | Юс малы ётаваны | Лігатура естъ і малога юса[4] | |||
| Ⱘ | Ѫ | /ɔ̃/ | Юсъ большии | Юс вялікі | Лігатура онъ і малога юса[4] | ||
| Ⱙ | Ѭ | /jɔ̃/ | Юс вялікі ётаваны | Лігатура невядомай літары і малога юса[4] | |||
| Ⱚ | Ѳ | /θ/ | Ѳита | Фіта | Грэчаская тэта θ[4] | ||
| Ⱛ | Ѵ | /ʏ, i/ | Ижица | Іжыца | Невядомае[4] | ||
У ранніх тэкстах ук і тры з чатырох юсаў часам запісваліся як дыграфы, двума асобнымі часткамі.
Парадак літар «іжэ» і «і», а таксама юсаў у розных крыніцах можа адрознівацца. Дакладная адпаведнасць паміж глагалічнымі «іжэ» ды «і» і кірылічнымі «И» ды «І» невядомая — падручнікі і слоўнікі часта ўпамінаюць толькі адзін з двух падобных варыянтаў, нічога не кажучы пра быццё іншага.
Глаголіца ва Унікодзе
[правіць | правіць зыходнік]Ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 4.1) для глаголіцы адведзены дыяпазон U+2C00 … U+2C5F.
0
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
A
|
B
|
C
|
D
|
E
|
F
| ||
2C00 |
Ⰰ | Ⰱ | Ⰲ | Ⰳ | Ⰴ | Ⰵ | Ⰶ | Ⰷ | Ⰸ | Ⰹ | Ⰺ | Ⰻ | Ⰼ | Ⰽ | Ⰾ | Ⰿ | |
2C10 |
Ⱀ | Ⱁ | Ⱂ | Ⱃ | Ⱄ | Ⱅ | Ⱆ | Ⱇ | Ⱈ | Ⱉ | Ⱊ | Ⱋ | Ⱌ | Ⱍ | Ⱎ | Ⱏ | |
2C20 |
Ⱐ | Ⱑ | Ⱒ | Ⱓ | Ⱔ | Ⱕ | Ⱖ | Ⱗ | Ⱘ | Ⱙ | Ⱚ | Ⱛ | Ⱜ | Ⱝ | Ⱞ | ||
2C30 |
ⰰ | ⰱ | ⰲ | ⰳ | ⰴ | ⰵ | ⰶ | ⰷ | ⰸ | ⰹ | ⰺ | ⰻ | ⰼ | ⰽ | ⰾ | ⰿ | |
2C40 |
ⱀ | ⱁ | ⱂ | ⱃ | ⱄ | ⱅ | ⱆ | ⱇ | ⱈ | ⱉ | ⱊ | ⱋ | ⱌ | ⱍ | ⱎ | ⱏ | |
2C50 |
ⱐ | ⱑ | ⱒ | ⱓ | ⱔ | ⱕ | ⱖ | ⱗ | ⱘ | ⱙ | ⱚ | ⱛ | ⱜ | ⱝ | ⱞ |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jurišić, Snježana: Prva knjiga tiskana glagoljicom nakon 118 godina glashrvatske.hrt.hr. Glas Hrvatske/HRT. Objavljeno 26. kolovoza 2023
- ↑ Беларускія назвы паводле: Булыка А. М. Кірыліца // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мн., 1994. С. 260.
- ↑ Паводле: Лось И. Л. Глаголица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам Schenker, Alexander M. (1995). Early Writing. The dawn of Slavic: an introduction to Slavic philology. New Haven and London: Yale University Press. pp. 168–172. ISBN 0-300-05846-2.
{{cite book}}:|access-date=патрабуе|url=(даведка); Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка) - ↑ Каўрус, Круталевіч. Стараславянская мова. С. 23.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лось И. Л. Глаголица // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Каўрус А. А., Круталевіч М. М. Славянскія азбукі, іх паходжанне // Стараславянская мова.. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — С. 18—25.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Глаголіца- Афіцыйная кодавая табліца (PDF)