Гнезна (Польшча)
Гнезна | |||||
польск. Gniezno | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Велікапольскае | ||||
Павет: | Гнезьненскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 62-200 > 62-210 | ||||
Нумарны знак: | PGN | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′0″ пн. ш. 17°36′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 17.6° у. д.Каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 17°36′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 17.6° у. д. | ||||
Гнезна на мапе Польшчы ![]() ![]() Гнезна | |||||
![]() | |||||
http://www.gniezno.home.pl/ |
Гне́зна (па-польску: Gniezno , па-нямецку: Gnesen, па-лацінску: Gnesna) — горад на цэнтральным захадзе Польшчы, у Велікапольскім ваяводзтве. Насельніцтва — 67 570 чалавек (2020) — 6-е паводле велічыні ў ваяводзтве.
Адзін з найстарэйшых гарадоў (вядомы з VIII стагодзьдзя) і першая сталіца Польшчы. Сядзіба першай польскай каталіцкай мітраполіі; цэнтар павету, гміны; таксама архідыяцэзіі.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паданьне выводзіць назву места ад слова «гняздо» і зьвязвае гэта з заснаваньнем польскай дзяржавы, калі Лех пастанавіў «збудаваць тут гняздо». У пісьмовых крыніцах назвы Gnesin urbs, Gnesni suburbium і Gnesen упершыню сустракаюцца ў 1012—1018 роках у лацінскай Хроніцы(d) мэрзэбурскага біскупа Тытмара(d). На дынары Баляслава Храбрага (к. 1000 року) выбітая назва Gnezdvn.
Частка навукоўцаў ставяцца скептычна да вэрсіі летапісцаў і лічаць, што назва места паходзіць ад возера, якое існавала тысячы гадоў таму; цяпер ад яго захаваліся меншыя азёры Ялёнек, Сьвятакрыскае і Віняры.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гнезна ляжыць ва ўсходняй частцы Вялікапольскага ваяводзтва, к. 10 км ад граніцы з Куяўска-Паморскім ваяводзтвам, за 50 км на ўсход ад Познані. Геаграфічна — у Вялікапольскай нізіне(d). Як і Рым, заснаванае на сямі пагорках.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя сьляды археалягічных стаянак на тэрыторыі сучаснага Гнезна паходзяць з канца палеаліту, то бок 8-10 тыс. гадоў таму. Ад канца VIII да сярэдзіны X стагодзьдзя на ўзгорку Леха існаваў каменны курган, аточаны рвом. У 940—941 роках збудаванае першае гнезьненскае гарадзішча, якое пасьля разбудовы за панаваньнем Мешка I стала цэнтрам дзяржавы палянаў. У 966 року Мешка I збудаваў тут касьцёл, дзе пахаваная ягоная жонка Дубраўка.
У 1000 року адбыўся Гнезьненскі зьезд з удзелам Баляслава I і Атона III, на якім створанае архібіскупства і мітраполія на чале з братам сьвятога Войцеха Радзімам Гаўдэнцыям, а касьцёл атрымаў статус катэдры. У 1018 року катэдра а прадмесьце зьнішчыў вагонь; да 1025 року храм перабудаваны ў раманскім стылі. У гэтым годзе ў Гнезьне адбылася каранацыя Баляслава Храбрага на караля Польшчы. У 1038 року места спаліў чэскі князь Браціслаў I, у выніку чаго Казімер Аднавіцель перанёс сталіцу ў Кракаў.
Каля 1234 року Уладыслаў Адоніч збудаваў новы княскі замак. У 1295 року па 219-гадовым перапынку ў Гнезьнескай катэдры адбылася каранацыя Перамыслава II, у 1300 — Вацлава II. У 1331 року места занялі, разрабавалі і зруйнавалі крыжакі. Казімер III яго адбудаваў і павялічыў. У 1419 року дзякуючы намаганьням Мікалая Тромбы гнезьненскія архібіскупы атрымалі тытул прымасаў Польшчы, што замацавала за местам статус «сталіцы» польскага хрысьціянства.
У 1518 року прымас Ян Ласкі збудаваў мураваны замак. Ад XV стагодзьдзя да падзелаў Рэчы Паспалітай у Гнезьне месьцілася сядзіба земскага і гродзкага шляхецкіх судоў. У 1768 року места стала сталіцай ваяводзтва.
У выніку II падзелу Рэчы Паспалітай Гнезна трапіла ў прускую частку. У 1794 тут выбухнула паўстаньне супраць захопнікаў; другая спроба ў 1806 року скончылася посьпехам, і Вялікапольшча ўвайшла ў Варшаўскае герцагства пад патранатам Напалеона Банапарта. У 1815 року ў выніку Венскага кангрэсу Гнезна разам зь Вялікім княствам Познаньскім увайшло ў склад Прусіі.
У 1819 року здарыўся чарговы пажар, пасьля чаго места было пераплянаванае. У XIX стагодзьдзі збудаваныя ратуша, чыгуначная станцыя, шпіталь, кашары, мескі ўрад. У 1848 року гнезьненцы ўзялі ўдзел у трэцім Вялікапольскім паўстаньні. У 1918—1919 роках Гнезна было адным з галоўных асяродкаў чацьвертага паўстаньня, пасьля чаго ўвайшло ў склад польскай дзяржавы.
У часе II сусьветнай вайны большасьць жыхароў немцы перасялілі ў Генэрал-губэрнатарства, а сюды прывозілі нямецкіх перасяленцаў з Бэсарабіі, краінаў Балтыі і СССР. 21 студзеня 1945 року ў места ўвайшлі аддзелы 1-й гвардзейскай танкавай арміі 1-ы Беларускага фронту Чырвонай арміі. 23 студзеня ў выніку абстрэлу загарэлася архікатэдра, але ў цэлым хуткі наступ Чырвонай арміі не дазволіў нацыстам разрабаваць катэдру.
У 1947 року Гнезна было ўзнагароджанае Вялікай стужкай ордэна Адраджэньня Польшчы за «трывалае тысячагадовае змаганьнем зь нямецкім націскам». У 1966 року ў Гнезьне адбываліся цэнтральныя сьвяткаваньні тысячагодзьдзя Хрышчэньня Польшчы.
У 1992 у выніку рэарганізацыі польскага Каталіцкага касьцёлу Гнезна страціла тытул сталіцы прымаса, нададзены ў 1419 року. У 2009 року Папа рымскі Бэнэдыкт XVI паставіў прымасам Польшчы Генрыка Мушынскага, тым самым вярнуўшы Гнезну тытул праз 17 гадоў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля пажару 1819 року места зазнала істотную перабудову, у тым ліку пераробленыя цэнтральныя вуліцы. У часе II сусьветнай вайны гітлераўцы значна разбудавалі чыгуначны вакзал, а жылыя будынкі перабудоўвалі з мэтай пазбыцьця польскага сьледу. Па вайне места пачало разрастацца на захад, поўдзень і ўсход ад цэнтру. Інтэнсіўнае разьвіцьцё адбывалася пасьля 1990 року.
Найзначнейшай славутасьцю ёсьць катэдра разам з пагоркам Леха. У інтэр’еры знаходзяцца Гнезьненскія дзьверы з жыцьцяпісам сьвятога Войцеха, срэбны рэліквар і два гатычныя парталы. У капліцах пахаваныя 14 гнезьненскіх мітрапалітаў.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць дзевяць гатэляў, большасьць чатырох- ці трохзоркавыя. Празь места праходзяць Пястаўскі, Раманскі турыстычныя шляхі, Вялікапольская дарога сьвятога Якуба, а таксама шлях палацаў і замкаў Гнезьненскага павету.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць блізу пяцідзесяці буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Гнезна праходзіць эўрапейская траса E261 і нацыянальныя S5 Быдгашч — Гнезна — Познань, 5 Любаўка — Уроцлаў — Познань — Гнезна — Быдгашч — Сьвеце, 15 Аструда — Торунь — Інаўроцлаў — Стрэльна — Гнезна — Яроцін — Кратошын — Трэбніца.
У месьце дзеюць 22 дзённыя і 2 начныя аўтобусныя маршруты. 3 чыгуначыя станцыі: Гнезна, Гнезна-Віняры, Гнезна Вузкакалейнае. У летні сэзон функцыянуе таксама вузкакалейная турыстычная траса працягласьцю 37 км да Анасташава.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gniezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. — S. 630
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мескі інфарматар (пол.)
- Гнезна (пол.) на партале «Віртуальны штэтл»
Шаблён:Месты Вялікапольскага ваяводзтва Шаблён:Гнезьненскі павет