Гомельская вобласць ([ˈɣɔmʲɛlʲskaja ˈvɔblasʲʦʲ]ⓘ) — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці — Гомель. З’яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай.
Вобласць утворана 15 студзеня1938 года, узбуйнена ў 1954 годзе. Падзяляецца на 21 раён.
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскай вобласці 21 раён, 4 гарадскія раёны, 7 гарадоў абласнога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі, 314 сельсаветаў [1]. Насельніцтва налічвала 1560 тыс. чалавек.[1]. У 1984 годзе на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1995 годзе колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў.
Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Рэкі належаць да басейна Дняпра, які цячэ па тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень на працягу амаль 400 км. 3 прытокаў Дняпра найбольшымі з’яўляюцца Прыпяць, Бярэзіна і Сож. У Прыпяць упадаюць Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць і інш. Прытокі Сажа — Іпуць і Беседзь. Самае вялікае Чырвонае возера з’яўляецца трэцім па велічыні ў Беларусі. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, большасць мінеральных глеб складаюць глебы лёгкага механічнага складу. Балоты займаюць 4 % тэрыторыі, яны пераважна нізінныя і большасцю асушаны.
Гомельская вобласць — самы лясны рэгіён Рэспублікі Беларусь. Плошча яе ляснога фонду складае 2,3 млн га, лясістасць — 46,9 %. На аднаго жыхара Гомельшчыны прыпадае 1,3 га лясоў з запасам драўніны 278 куб. м.[2].
Амаль 70 % плошчы Гомельшчыны забруджана радыенуклідамі з працяглым тэрмінам паўраспаду. Найбольш забруджана паўднёвая частка, дзе створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — адзіны ў свеце такога тыпу. У ім вывучаюцца і захоўваюцца ў прыродным стане тэрыторыі, якія зведалі радыёактыўнае ўздзеянне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Сярод карысных выкапняў, якія маюць асаблівую значнасць для народнай гаспадаркі вобласці, — паліўна-энергетычная сыравіна.
У 1964 годзе паблізу Рэчыцы была здабыта першая прамысловая нафта. Сёння яе атрымана больш як 100 млн тон. Штогод здабываецца каля 1,8 млн тон.
У паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкай упадзіны разведаны паклады каменнага вугалю. У 100 млн тон ацэньваюцца запасы бурага вугалю ў Жыткавіцкім і Брынёўскім радовішчах. Разведана амаль 1500 радовішчаў торфу. У Ельскім раёне выяўлена радовішча гаручых сланцаў.
Разведаныя запасы каменнай солі перасягаюць 22 млрд тон. На базе Мазырскага радовішча створана буйнейшая ў краіне вытворчасць па выпуску солі (ААТ «Мазырсоль»).
У вобласці ёсць перадумовы для выяўлення і падрыхтоўкі да прамысловага асваення новых відаў сыравіны — гіпсу, базальтавых валокнаў, мінеральных сарбентаў, ёдабромных расолаў.
Украінская мова з'яўляецца трэцяй па распаўсюджанасці роднай мовай у рэгіёне: па даных перапісу 2009 года яе такой назвалі 9 275 чалавек ці 0,64 % насельніцтва Гомельскай вобласці[8], па даных перапісу 2019 года — 8 206 чалавек ці 0,59 % насельніцтва Гомельскай вобласці[8].
Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Гомельскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 18,1 % (з 78,5 % да 60,4 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 17,4 % (з 19,2 % да 36,6 %). Доля гарадскога насельніцтва Гомельскай вобласці, якое лічыць беларускую мову роднай, скарацілася на 2,8 % (з 45,7 % да 42,9 %), у той час як доля тых, хто лічыць такой рускую — узрасла на 3,8 % (з 50,2 % да 54,0 %)[11].
Мова хатніх зносін насельніцтва Гомельскай вобласці па даных перапісаў насельніцтва[8][9][10]:
Паміж перапісамі 2009 і 2019 года доля сельскага насельніцтва Гомельскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 25,2 % (з 55,7 % да 30,5 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 28,7 % (з 38,8 % да 67,5 %). Доля гарадскога насельніцтва Гомельскай вобласці, якое ўказала беларускую мовай хатніх зносін, скарацілася на 0,8 % (з 10,4 % да 9,6 %), у той час як доля тых, хто ўказаў такой рускую — узрасла на 3,7 % (з 84,4 % да 88,1 %)[11].
Родная мова насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Гомельскай вобласці па даных перапісаў 2009[9] і 2019[10][7] гадоў:
Адміністрацыйная адзінка
Перапіс
Змяненне долі насельніцтва, якое лічыць беларускую мову роднай
Паводле афіцыйных даных, 67,1 % жыхароў Гомельскай вобласці, якія мелі права голасу, прынялі ўдзел у галасаванні на рэферэндуме 1995 года, з іх 88,5 % падтрымалі наданне рускай мове роўнага з беларускай статусу дзяржаўнай мовы[12].
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у перыяд з 2012/13 па 2018/19 навучальны год у Гомельскай вобласці доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на беларускай мове, скарацілася з 13,8 % да 9,8 %, тады як доля вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю на рускай мове — узрасла з 86,2 % да 90,2 %[13].
У гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці.
На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках.
↑ абБелорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 67. — 248 с. — 10 000 экз.