Горнаўка
Выгляд
| Горнаўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Страшныя |
| Вусьце | Дрыса |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 11 км |
| Плошча басэйну | 35 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2 ‰ |
Го́рнаўка — рака ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.
Пачынаецца за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Страшныя, цячэ Полацкай нізінай. Упадае ў Дрысу каля вёскі Дворыца. Даліна ў сярэдняй плыні добра выражаная, шырыня яе 200—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,4 км каналізаванае[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 133
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 133