Горнунг (апэрацыя)
Апэрацыя «Горнунг» (па-нямецку: Unternehmen Hornung) — кодавая назва карнай апэрацыі нямецкіх войск супраць партызанаў Слуцкага і Пінскага партызанскіх злучэньняў і цывільнага насельніцтва ў Ганцавіцкім, Жыткавіцкім, Чырвонаслабодзкім, Ленінскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Слуцкім, Старобінскім раёнах у лютым 1943 году.
Хада апэрацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апэрацыя праводзілася сіламі 3 паліцэйскіх палкоў і 5 батальёнаў, у тым ліку асобным батальёнам СС Дырлевангера.
Партызаны брыгад 300-й імя Варашылава, 27-й імя Чапаева, асобных атрадаў імя Кірава, імя Чапаева, імя М. Ц. Шыша й іншыя ў час барацьбы з карнікамі стварылі штаб партызанскага злучэньня (камандзір В. З. Корж), пад кіраўніцтвам якога некалькі дзён стрымлівалі націск праціўніка, потым асноўныя сілы партызан выйшлі з-пад удару карнікаў. 8—9 лютага карнікі ўчынілі масавае зьнішчэньне цывільных грамадзян у Слуцаку, потым пачалі прачэсваць міжрэчча Случ — Морач — Цна. Прачэсваньне праводзілі баявыя групы «Норд» і «Вест», 7 каманд СД, мінамётны ўзвод, спэцыяльныя фармаваньні — сотні пад камандаваньнем эсэсаўцаў Бібеля й Граафа, асобы батальён СС Дырлевангера. Былі спалены вёскі, у тым ліку ў Старобінскім раёне Капацэвічы (зьнішчылі 438 чалавек), Загліннае (128 чалавек), Вялічкавічы (222 чалавека), Старыя Вялічкавічы (187 чалавек), Ямнае (84 чалавека), вёскі Беразінец, Дуброўна, Задоўба, Гондарава, Капаткевіцкую МТС і іншыя. Усяго было загублена больш за 10 тысяч цывільных грамадзян, захоплена 16 700 галоў жывёлы, 222,8 тоны збожжа. Працягам «Горнунга» была апэрацыя «Русалка».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пасэ, У. С., Фактаровіч, А. А. Горнунг // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 176. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.