Перайсці да зместу

Грамадзянская альтэрнатыва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грамадзянская альтэрнатыва — неафашысцкі саюз у Італіі. Быў заснаваны ў 2004 годзе і дасягнуў на выбарах рознага ўзроўня ад 1,2 % да 2 % галасоў. У 2006 годзе саюз распаўся пасля таго як, на парламенцкіх выбарах 2006 года саюз, які ўваходзіў у правацэнтрысцкі блок «Дом свабод», не атрымаў ніводнага месца ў парламенце. У саюз уваходзілі праваэкстрэмісцкія партыі: партыя «Новая сіла», Azione Sociale і Fronte Sociale Nazionale. Старшынёй саюза была Алесандра Мусаліні, унучка Беніта Мусаліні. Асноўнымі праграмнымі патрабаваннямі саюза былі высыланне эмігрантаў, абмежаванне сувязяў з ЕС і абвостранае права прыстанішча.