Графіня Косэль (фільм)
| Графіня Косэль | |
| Hrabina Cosel | |
| Жанр | гістарычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Ежы Антчак |
| Сцэнарыст | Зьдзіслаў Скаўронскі |
| У ролях | Ядвіга Бараньска Марыюш Дмахоўскі |
| Кампазытар | Вальдэмар Казанэцкі |
| Апэратар | Багуслаў Лямбах Ян Янчэўскі |
| Мантаж | Яніна Нядзьвецка |
| Мастак | Wojciech Krysztofiak[d] |
| Вытворчасьць | «Ілюзыён» |
| Дата выхаду | 6 верасьня 1968 |
| Працягласьць | 139 хвілін |
| Краіна | |
| Мова | Польская |
| Старонка на IMDb | |
«Графі́ня Ко́сэль» (па-польску: Hrabina Cosel) — польскі гістарычны фільм рэжысэра Ежы Антчака, сфільмаваны ў 1967—1968 на студыі «Ілюзыён» па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.
Здымкі фільму адбываліся галоўным чынам у замку Ксёнж каля Валбжыху, а таксама ў палацы ў Ланьцуце. Адначасна зь фільмам быў зьняты і аднайменны трохсэрыйны тэлесэрыял. Польская тэлевізыя да 2007 року паказвала чорна-белую вэрсію сэрыялу, пакуль TVP Kultura ня вырабіла каляровую вэрсію, створаную з каляровага нэгатыву, знойдзенага ў Нацыянальнай фільматэцы ў Лодзі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбываліся з Ганнай Канстанцыяй фон Бракдорф — нямецкай графіняй, якая была фаварыткай польскага караля і саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага.
Надзвычайна прыгожая і пабожная замужняя 24-гадовая Ганна Канстанцыя фон Бракдорф прыбывае ў Дрэздэн. Яе дзесяцігадовы раман з каралём Аўгустам — роля, на якую Ганна пагаджаецца ў спадзеве, што яна здолела заваяваць каханьне і вернасьць караля. У рэшце рэшт, згубіўшы да графіні цікавасьць, Аўгуст, як зазвычай, абірае сабе новую палюбоўніцу, а падманутая і абражаная графіня пачынае барацьбу супраць яго. Яна разьюшыла караля, адмовіўшыся вярнуць выпісанае тымм пісьмовае абавязальніцтва ўзяць шлюб, што ў пэўнай меры прадвызначыла яе далейшы лёс.
Апантаная надзеяй вярнуць прыхільнасьць Аўгуста, графіня Косэль у адчаі скіроўваецца да яго ў Варшаву толькі дзеля таго, каб павярнуць назад ад мескай брамы. Аўгуст загадвае кінуць былую каханку ў штольпэнскую фартэцыю. У турме графіня Косэль засталася да сваёй сьмерці ў 1765, перажыўшы караля Аўгуста на 32 рокі. Да канца жыцьця яна захавала сваю прывабнасьць, дзякуючы якой калісь зрабілася вядомай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Графіня Косэль (фільм) (анг.) на сайце IMDb
- filmpolski.pl (пол.)
- stopklatka.pl (пол.)