Грэмячынск
Выгляд
Горад | |||||
Грэмячынск | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Гремячинск | |||||
|
|||||
58°34′ пн. ш. 57°50′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Рэгіён | Пермскі край | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1941 | ||||
Горад з | 1949 | ||||
Вышыня цэнтра | 340 м | ||||
Часавы пояс | UTC+5 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | ▼ 11 005[1] чалавек (2010) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 34250 | ||||
Паштовы індэкс | 618270 | ||||
Аўтамабільны код | 59, 81, 159 | ||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Грэмячынск (руск.: Гремячинск) — горад (з 1949 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Грэмячынскага раёна Пермскага края. Насельніцтва 11,4 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1941 годзе.
Горад размешчаны па берагах рэчкі Грэмячая, якая ўпадае ў раку Вільву, прыток ракі Усьвы, за 176 км ад Пермі. За 6 км ад горада знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя Баская (лінія Чусаўская — Салікамск).
Сярод прамысловасці вядучае месца займае лесаперапрацоўка, у горадзе працуюць таксама газакампрэсарная станцыя, завод «Аўтаспецабсталяванне». Здабыча вугалю спыненая, цагельня зачынена. Грэмячынск пастаўляе ў іншыя рэгіёны Расіі лес і піламатэрыялы, гаражнае абсталяванне, дроташвейныя машыны.