Гілель Пеўзнер
Гілель Пеўзнер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 2008 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | іўдаізм |
Гілель Пеўзнер (іўр.: הלל פבזנר, 1922, Менск — 3 кастрычніка 2008, Францыя) — посек Хабада, на працягу больш за 55 гадоў быў лідарам хасідаў Хабада ў Францыі. Займаў пасаду старэйшага суддзі (ав-бэт-дын) у Любавіцкім камітэце ў Францыі[1]. Заснаваў першую яўрэйскую талмудысцкую школу ў Парыжы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пеўзнер нарадзіўся ў Мінску. Быў старэйшым сынам рабіна Абрагама Баруха Пеўзнера і яго жонкі Альтэ[2].
У 1930 годзе Абрагам быў арыштаваны савецкімі ўладамі за адмову спыніць прапаганду рэлігіі і высланы з горада на два гады. Сям’я пераехала ў дом бабулі і дзядулі Гілеля па матчынай лініі ва ўкраінскі горад Сноўск, а пасля заканчэння яго пакарання яны пераехалі ў Харкаў, дзе яго бацька працягваў вызнаваць іудаізм і быў членам хасідскага падполля[2]. У 1939 годзе Абрагама зноў арыштавалі за ўдзел у «антысавецкім клерыкальным падполлі» і прысудзілі да пяці гадоў ссылкі ў Кызылардзе, дзе ён і памёр[3].
Пеўзнер вучыўся ў Тамхей Тмімім, а большую частку свайго юнацтва ён прысвяціў вывучэнню Торы ў падпольных хабадскіх ешывах. Праз рэпрэсіі супраць арганізаванай рэлігіі з боку савецкай улады вучням часта даводзілася ездзіць з горада ў горад, каб наведваць заняткі. Ён пачаў вучыцца ў Бярдзічаве ў свайго брата Шалома Доў Бера, які пазней загінуў падчас Халакосту. Затым ён паехаў у Жытомір, а пасля гэтага перабраўся ў Варонеж[4]. Падчас Другой сусветнай вайны Пеўзнер разам з многімі членамі Хабада збег у Самарканд. У канцы вайны ён трапіў у Бенсгайм, а затым у лагер парамешчаных асоб. Падчас свайго знаходжання ў Германіі вучыўся ў ешыве, адкрытай рабінам Абрагамам Эліяху Плоткіным[2].
Пазней пераехаў у Прагу, а далей накіраваўся ў Парыж. У гэты ж час Пеўзнера прысвяцілі ў сан. У 1948 годзе ён ажаніўся з Эшкай Эйдэльман. Затым ён пасяліўся ў Брунуа, дзе служыў машгіахам у Тміміме[4][5].
У 1953 годзе Пеўзнер быў прызначаны рабінам хабадскай абшчыны ў Францыі. Таксама працаваў рабінам па сертыфікацыі Халаў Ісраэль. Праз 9 гадоў ён стаў галоўным рабінам 17-й сінагогі ў Парыжы[2]. У 1970-я гады ён пачаў распаўсюджваць кашэрную ежу ў Бардо і іншых гарадах з габрэйскім насельніцтвам, а таксама курыраваць вытворчасць кашэрнага віна[6]. У 1965 годзе Пеўзнер заснаваў адукацыйны цэнтр «Сінай» з мэтай прадастаўлення яўрэйскай адукацыі яўрэйскім дзецям у Парыжы[2][4].
У 1997 годзе тагачасны прэзідэнт Францыі Жак Шырак узнагародзіў яго ордэнам Ганаровага легіёна — найвышэйшым французскім ордэнам заслуг[7].
У 2000 годзе ён стаў адным з сузаснавальнікаў Равінскага цэнтра Еўропы[8].
Памёр 3 кастрычніка 2008 года[9] ад пнеўманіі[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gur, Nachman. הגאון רבי הלל פבזנר זצ"ל - בחדרי חרדים (іўрыт). www.bhol.co.il (3 кастрычніка 2008). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ а б в г д е Zaklikowski, Dovid. Rabbi Hillel Pevzner, Founder of First Jewish School in Post-War Paris, Passes Away . Chabad.org (6 кастрычніка 2008). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Lewittes, Deborah (2018-05-15). Berthold Lubetkin’s Highpoint II and the Jewish Contribution to Modern English Architecture(англ.). Routledge. p. 36. ISBN 978-1-351-12436-2.
- ↑ а б в г זכרון להולכים: הרב הלל פבזנר ע"ה (іўрыт). חב"ד אינפו (28 верасня 2022). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ Zaklikowski, Dovid. The Shliach Who Was An Introvert (англ.) . COLlive (8 лютага 2019). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ "Kosher wine produced in Moldavia". St. Louis Jewish Light(англ.). 1994-08-31. p. 20. Праверана 2024-09-01.
- ↑ Gutwirth, Jacques (2004). "Chapitre 8. Loubavitch en France". Hors collection(фр.): 233–259.
- ↑ חברי מועצת רבני אירופה ספדו לר' הלל פבזנר * גלריה (іўрыт). מרכז רבני אירופה (4 кастрычніка 2008). Праверана 1 верасня 2024.
- ↑ המודיע' על פטירתו של מייסד מרכז רבני אירופה (іўрыт). מרכז רבני אירופה (4 кастрычніка 2008). Праверана 1 верасня 2024.