Гістарычныя правінцыі Фінляндыі

Гістарычныя вобласці, або гістарычныя правінцыі Фінляндыі (фінск.: historialliset maakunnat, у адзіночным ліку historiallinen maakunta, шведск.: historiska landskap) — спадчына перыяду, калі Фінляндыя была часткай Швецыі. Гістарычныя правінцыі існавалі да 1634 года, калі яны былі заменены новымі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі — ленамі (губернямі, ляні). Падзел на 12 ляні захоўваўся да рэформы 1997 года, калі было ўтворана 6 новых, буйнейшых губерняў. Сучасны адміністрацыйны падзел краіны, уведзены 1 студзеня 2011 года, уключае 19 абласцей, ці рэгіёнаў (фінск.: maakunta, шведск.: landskap). Гістарычныя вобласці захоўваюцца як традыцыйныя тэрытарыяльныя адзінкі, але не маюць ніякіх адміністрацыйных функцый. Іх межам прыблізна адпавядае распаўсюджанне дыялектаў фінскай мовы.

Спіс гістарычных абласцей
[правіць | правіць зыходнік](Назва ў круглых дужках — спачатку на фінскай мове, затым на шведскай).
 Уласна Фінляндыя[1] (Varsinais-Suomi, Egentliga Finland). Уласна Фінляндыя[1] (Varsinais-Suomi, Egentliga Finland).
 Лапі / Лапландыя (Lappi, Lappland) Лапі / Лапландыя (Lappi, Lappland)
 Карэлія (Karjala, Karelen) Карэлія (Karjala, Karelen)
 Пох'янма / Астработнія (Pohjanmaa, Österbotten) Пох'янма / Астработнія (Pohjanmaa, Österbotten)
 Сатакунта (Satakunta, Satakunda) Сатакунта (Satakunta, Satakunda)
 Сава / Савонія (Savo, Savolax) Сава / Савонія (Savo, Savolax)
 Хямэ / Тавастыя (Häme, Tavastland) Хямэ / Тавастыя (Häme, Tavastland)
 Уўсіма / Нюланд (Uusimaa, Nyland) Уўсіма / Нюланд (Uusimaa, Nyland)
 Аландскія астравы (Ahvenanmaa, Åland) Аландскія астравы (Ahvenanmaa, Åland)
Геральдыка
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню гербы правінцый былі прадэманстраваны ўсё разам на пахаваннях караля Густава I у 1560 годзе, у тым ліку некаторыя былі спецыяльна створаны для гэтай падзеі. Пасля аддзялення Фінляндыі ад Швецыі ў 1809 годзе геральдычныя традыцыі некалькі змяніліся — на гербах гістарычных правінцый з'явіліся кароны, тады як на гербах ленаў яны адсутнічалі. Падзел Лапландыі таксама патрабавала ўвядзення адрозненняў паміж фінскім і шведскім гербамі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Беларуская назва гістарычнай вобласці — паводле наступнага выдання:
- Мейнандер Х. История Финляндии = Finlands historia: Linjer, strukturer, vändpunkter, Söderströms / Пер. с швед. З. Линден. — М.: Издательство «Весь Мир», 2008. — С. 30. — 248 с. — (Национальная история). — 3 000 экз. — ISBN 978-5-7777-0429-0.
 
 
	