Гістарычны альманах
Выгляд
«Гістарычны альманах» | |
---|---|
Тып | часопіс і альманах |
Краіна |
![]() |
Галоўны рэдактар | А. К. Краўцэвіч |
Заснавана | 1998 |
Спыненне публікацый | 2012 (Т. 18) |
Тэматыка | гісторыя |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 2 разы на год |
«Гістары́чны альмана́х» — беларускі гістарычны і краязнаўчы альманах, орган Беларускага гістарычнага таварыства. Выдаваўся ў Гродна ў 1998—2012 гадах. Рэдактар — археолаг і гісторык-медыевіст Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч.
Альманах друкаваў навуковыя працы па гісторыі Беларусі, дыскусійныя артыкулы, матэрыялы па этналогіі, археалогіі і іншых гістарычных навуках[1].
Апошні том, 18-ы, альманаху выйшаў у 2012 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аляксандр Краўцэвіч. «Гістарычны альманах» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краўцэвіч А. «Гістарычны альманах» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 366—367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.