Перайсці да зместу

Даверанасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Натарыяльная даверанасць, выдадзеная ў Польшчы ў 1922 годзе

Даве́ранасць — у цывільным праве пісьмовае ўпаўнаважанне адной асобы другой для прадстаўніцтва ад яе імя перад трэцяй асобай[1].

Даверанасць у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, даверанасць ад імя юрыдычнай асобы, а таксама юрыдычнай асобе можа быць выдадзена толькі на ажыццяўленне здзелак, якія не супярэчаць яе статусу (становішчу). Даверанасць можа мець простую пісьмовую форму або быць натарыяльна засведчанай — пры ажыццяўленні здзелак, што патрабуюць натарыяльнай формы (напрыклад, купля жылога дома)[1].

Даверанасць можа быць выдадзена не больш як на тры гады. Давернік можа ў любы час адмяніць даверанасць, а прадстаўнік — адмовіцца ад яе[1].

  1. а б в Э. І. Кузьмянкова. Даверанасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).