Даламіт (прадпрыемства)
Выгляд
	
	

ААТ «Даламіт» — беларуская кампанія, размешчаная ў Віцебску (да 1970 года — у пасёлку Руба Віцебскага раёна), адзіны вытворца даламіту і вырабаў з яго ў Беларусі.
Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства створана ў 1931 г. у гарадскім пасёлку Руба Віцебскага раёна (з 1999 г. — у межах Віцебска) як вапнавы завод. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, у 1949 г. адноўлены. Пасля пуску у 1967 г. 1-й чаргі завода даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 г. пушчана 2-я чарга гэтага завода, у 1974 г. пабудаваны завод «Гралева-1», у 1978 г. — «Гралева-2». З 1978 г. — вытворчае аб’яднанне «Даламіт», з 1995 г. сучасная назва. Працуе на мясцовай сыравіне — даламітах радовішча Гралева.
Асноўная прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]- Даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глебаў
 - Мінеральны парашок для асфальтабетонных сумесей
 - Напаўняльнік для покрыўнага слоя рубероіду
 - Здробнены даламіт для будаўнічых работ і інш.
 
Генеральныя дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- з 27 сакавіка 2023 — Сяргей Мікалаевіч Саглаеў[2].
 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Список членов Республиканского Союза Строителей Республики Беларусь. belss.by. Праверана 30 жніўня 2025.
 - ↑ Упраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023
 
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 213. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
 - Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 454.