Даніэле Банера
| | |||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||
| Нарадзіўся |
31 мая 1981[1] (44 гады) |
||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||
| Рост | 183 см | ||||||||||||
| Вага | 74 кг | ||||||||||||
| Пазіцыя | крайні абаронца | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Даніэле Банера (італ.: Daniele Bonera; нар. 31 мая 1981 года, Брэшыя, Італія) — былы італьянскі футбаліст і ігрок нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляў на пазіцыі абаронцы.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Брэшыя»
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Брэшыя», дзе і пачаў прафесійную кар’еру ў 1999 годзе.
«Парма»
[правіць | правіць зыходнік]З 2002 па 2006 гады гуляў за «Парму», дзе стаў адным з лідараў каманды.
«Мілан»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2006 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Міланам»[2]. У камандзе ў Серыі A дэбютаваў 17 верасня 2006 года ў матчы супраць «Пармы» (0:2)[3]. У сезоне 2006—2007 гадоў разам з «Міланам» атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2009 года падоўжыў кантракт з «Міланам» да 2013 года[4].
23 мая 2013 года, не зважаючы ўвагі на чуткі аб пераходзе ў «Ювентус», Банера падпісаў новы кантракт з «Міланам» да 30 чэрвеня 2015 года.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Даніэле мае на сваім рахунку шаснаццаць матчаў у футболцы нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбют у складзе зборнай адбыўся 5 верасня 2001 года ў матчы супраць зборнай Марока. Банера быў уключаны ў спіс зборнай на чэмпіянат свету 2006 года ў якасці рэзервовага іграка, але пасля таго, як Джанлука Дзамброта пацвердзіў, што здольны гуляць, Даніэле быў адпраўлены дадому[5].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]Мілан:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2007
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2007
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]Італія:
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2004
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Daniele Bonera // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Милан» подписал Бонеру. Football.ua
- ↑ Пратакол матчу. worldfootball.net
- ↑ Бонера продлил контракт с «Миланом». Football.ua
- ↑ «Azzurri release Bonera». Sky Sports.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даніэле Банера- Профіль на афіцыйным сайце «Мілана»
- Профіль на FIFA
- Профіль на FIGC
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Брэшыі
- Ігракі ФК Брэшыя
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Вільярэал
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі алімпійскай зборнай Італіі па футболе
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года