Даніэль Ланчыцкі
Выгляд
Даніэль Ланчыцкі | |
---|---|
Род дзейнасці | друкар |
Дата нараджэння | XVI стагоддзе |
Дата смерці | 1600 |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мікалай Ланчыцкі |
Даніэль Ланчыцкі (польск.: Daniel Łęczycki, таксама Даніэль з Ланчыцы; каля 1530 — каля 1600) — друкар, прадаўжальнік традыцый Францыска Скарыны ў кнігадрукаванні[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у Пінчове (1558—1562), Нясвіжы (1562—1571), Заслаўі (ці Уздзе). У 1572—1576 узначальваў Лоскую друкарню. У 1576—1580 гадах працаваў у друкарні М. Радзівіла ў Вільні. У 1594—1600 гадах трымаў уласную друкарню[1].
Выдаў шэраг кніг на польскай і лацінскай мовах, у тым ліку творы Сымона Буднага, Пятра з Ганёндза і іншых. У выданнях Буднага выкарыстоўваў элементы мастацкага афармлення кніг Скарыны[1].
Пасля смерці Ланчыцкага абсталяванне яго друкарні, верагодна, перайшло да Акадэмічнай друкарні ў Вільні[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г ЛАНЧЫЦКІ (Łęczycki) Даніэль // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ЛАНЧЫЦКІ (Łęczycki) Даніэль // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
- Анушкин А. На заре книгопечатания в Литве. — Вильнюс, 1970.