Даніэль Свароўскі
Даніэль Свароўскі | |
---|---|
ням.: Daniel Swarovski | |
![]() | |
Род дзейнасці | вынаходнік, фізік, шклароб, прамысловец, ювелір, уласнік |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1862[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1956[1][2] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | swarovski.com |
![]() |
Даніэль Свароўскі ням.: Daniel Swarovski; 24 кастрычніка 1862, Йіржэцін-пад-Букавау — 23 студзеня 1956, Ватэнс, Аўстрыя) — аўстрыйскі інжынер, заснавальнік аўстрыйскай хрустальнай імперыі Swarovski.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на тэрыторыі Аўстра-Венгерскай імперыі, у горнай вёсцы Георгіенталь (ням.: Georgenthal; чэш. Jiřetín pod Bukovou), на поўначы горнай Багеміі, на радзіме багемскага шкла. Займаўся скрыпкай і канструяваннем электраабсталявання. У 1883 годзе наведаў Міжнародную электрычную выставу ў Вене, дзе пазнаёміўся з машынамі, вынайдзенымі Эдысанам, і пабачыў магчымасці новых тэхналогій у шкляной прамысловасці. У пачатку 1890 гадоў Свароўскі займаўся праектаваннем машыны для аўтаматычнай агранкі крышталяў, атрымаў патэнт на машыну, якая апрацоўвае крышталічныя камяні з беспрэцэдэнтнай дакладнасцю.
Пасля вынаходства машыны для спецыяльнай масавай апрацоўкі хрусталю, у 1895 годзе, ён перабраўся з Багеміі ў Ціроль, дзе ў вёсцы Ватэнс заснаваў завод па вытворчасці вырабаў з хрусталю. Першапачаткова фірма, утвораная Даніэлем Свароўскі сумесна з дзелавым партнёрам з Парыжа, называлася «Daniel Swarovski & Co», потым атрымала назву «Swarovski».
У першыя гады працы фірмы Свароўскі займаўся паляпшэннем тэхналогіі агранкі і шліфоўкі крышталяў, давёўшы яе да дасканаласці. Гэты тэхналагічны склад да гэтага часу з’яўляецца таямніцай кампаніі і захоўваецца ў строгім сакрэце.
Якасць атрыманых крыштальных вырабаў дазволіла разглядаць іх як альтэрнатыву каштоўным камяням і дыяментам. Сёння ўпрыгожванні з крышталямі Swarovski разглядаюцца спецыялістамі як самастойны від ювелірнага мастацтва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Daniel Swarovski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ birth registry Праверана 30 красавіка 2022.
- ↑ https://www.horstschreiber.at/texte/im-einklang-mit-der-nsdap-das-unternehmen-swarovski-in-der-ns-zeit/
- ↑ https://de.wikipedia.org/w/index.php?title=Daniel_Swarovski&oldid=235532581