Перайсці да зместу

Дарожна-транспартнае здарэнне ў Светлагорскім раёне (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дарожна-транспартнае здарэнне ў Светлагорскім раёне адбылося 10 кастрычніка 2025 года. Паводле інфармацыі СК РБ каля 19:15 на 72-м кіламетры дарогі Р31 «Бабруйск — Мазыр — граніца Украіны» адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса Mercedes і пазадарожніка Volkswagen. Пры аварыі пацярпелі 19 чалавек, з іх загінулі 6, яшчэ 8, уключаючы падлетка, дастаўлены ў Светлагорскую ЦРБ, 3 пакінулі месца здарэння да прыбыцця медыцынскай дапамогі і 2 адмовіліся ад шпіталізацыі і былі накіраваны на амбулаторнае лячэнне[1][2][3]. Пазней стала вядома, што загінулі 8 чалавек, сярод якіх і абодва кіроўцы[4]. У ходзе следства стала вядома, што кіроўца маршрутнага таксі Mercedes здзейсніў спадарожнае сутыкненне з трактарам, які рухаўся з паўпрычэпам, пасля чаго не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Volkswagen[5][6].