Дацыншань
Выгляд
| Дацыншань | |
|---|---|
| Краіна | |
| Горная сістэма | Іньшань |
| Даўжыня | 260 км |
| Вышыня | 2187 м |
Дацыншань — горны хрыбет у сістэме Іньшань, у аўтаномнай вобласці Унутраная Манголія ў Кітаі. Працягласць хрыбта складае 260 км, максімальная вышыня — 2187 м. Хрыбет складзены гнейсамі, пясчанікамі і базальтамі. Паўднёвы схіл спускаецца да даліны ракі Хуанхэ, — круты, моцна раздзелены; паўночны — спадзісты. Расліннасць пераважна стэпавая. Насельніцтва займаецца жывёлагадоўляй.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |