Джулія Краўч
Джулія Краўч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Julia Crouch | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Dileeni Daniel-Selvaratnam[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 2 ліпеня 1967 (58 гадоў) | ||||||
Узнагароды |
Джулія Крауч (англ.: Julia Crouch, нарадзілася 2 ліпеня 1967)[1] — брытанскі юрыст і дыпламат. З 11 верасня 2023 года займае пасаду губернатара Ангільі[2]. Афіцэр Ордэна Брытанскай імперыі (OBE).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля навучання ў Хенлі-он-Тэмз яна атрымала ступень бакалаўра права (LLB) у Уэдэм-каледжы ў Оксфардзе.
Пасля прафесійнай юрыдычнай падрыхтоўкі ва Нотынгемскім Трэнцкім ўніверсітэце, у 1992 годзе Краўч атрымала кваліфікацыю адваката. Да 2005 года яна займалася прыватнай практыкай, працавала у юрыдычных кансультацыйных цэнтрах і ў дабрачынным сектары, пакуль не была прызначана дзяржаўным юрыстам. Затым займала розныя юрыдычныя пасады ў шэрагу ведамстваў, пакуль у 2018 годзе не далучылася да Міністэрства замежных спраў і па справах Садружнасці, дзе была намесніцай дырэктара па аналізе інфармацыі ў рамках рабочай групы па COVID-19. У 2020 годзе перайшла ў дыпламатычную службу, дзе вфыконвала абавязкі намесніка кіраўніка місіі (пазней — кіраўніка эканамічнага і глабальнага кірунку) у Маскве.[2]
У маі 2023 года ўрад Вялікабрытаніі абвясціў пра прызначэнне Краўч губернатарам Ангільі. 11 верасня 2023 года яна афіцыйна ўступіла на пасаду.[3][4]
У пачатку 2025 года Краўч скарысталася сваімі паўнамоцтвамі для роспуску Палаты сходаў перад агульнымі выбарамі. На выбарах перамог апазіцыны «Аб’яднаны фронт Ангільі», а Кора Рычардсан-Ходж стала першай жанчынай прэм’ер-міністрам Ангільі.[5][6][7]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцэр Ордэна Брытанскай імперыі (OBE)[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Crouch, Julia Catherine . Who's Who (1 снежня 2024). doi:10.1093/ww/9780199540884.013.U298554. Праверана 29 August 2025.
- ↑ а б Change of Governor of Anguilla: Julia Crouch . GOV.UK (10 мая 2023). Праверана 29 August 2025.
- ↑ New Anguilla Governor Julia Crouch sworn into office. The Daily Herald. 12 September 2023. Праверана 29 August 2025.
- ↑ HER EXCELLENCY GOVERNOR JULIA CROUCH OBE SWORN IN TO COMMENCE HER TENURE IN ANGUILLA. The Anguillan. 9 October 2023. Праверана 29 August 2025.
- ↑ Governor dissolves Anguilla House of Assembly ahead of general election. 31 January 2025. Праверана 29 August 2025.
- ↑ Anguillians elect first woman head of government. Caribbean Broadcasting Corporation. 27 February 2025. Праверана 29 August 2025.
- ↑ Bird, Rebecca (6 August 2025). Governor addresses 'unsubstantiated' rumours of general election rules violation. Anguilla Focus. Праверана 29 August 2025.
- ↑ Julia CROUCH: Order of the British Empire . London Gazette. TSO (16 чэрвеня 2023). Праверана 29 August 2025.