Дземінец
| Дземінец | |
|---|---|
| Возера Дземінец у ліпені | |
| Морфаметрыя | |
| Даўжыня | 1,29 км |
| Шырыня | 0,52 км |
| Плошча | 0,31 км² |
| Аб’ём | 0,00062 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 3,98 км |
| Найбольшая глыбіня | 2,9 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | прэснае |
| Салёнасць | 0,6—0,7 ‰ |
| Празрыстасць | 0,6 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 24 км² |
| Упадаюць | 4 ручаі |
| Выцякаюць | ручай |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Дзе́мінец — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Кавалеўшчына.
Плошча паверхні возера 0,31 км², даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня возера 2,9 м, сярэдняя 2 м. Аб'ём вады 0,62 млн. м³. Плошча вадазбору 24 км². Даўжыня берагавой лініі 3,98 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў яно пясчанае і ілістае. У паўднёвай частцы возера мае два астравы агульнай плошчай каля 2 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у тым ліку з возера Доўгі Дземінец і з возера без назвы. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Ваўчо.
Возера Дземінец зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць пашырана на адлегласці да 5 м ад берага (трыснёг, чарот, аер, асокі, гарлачыкі).
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, лінь і іншыя віды рыб.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)
