Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы

Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы (літ.: Lietuvos nepriklausomybės atkūrimo diena) – адно з дзяржаўных свят Літвы. Адзначаецца 11 сакавіка. Прысвечана падпісанню ў 1990 годзе Акта аднаўлення незалежнасці Літвы. Гэта адно з трох галоўных літоўскіх нацыянальных святаў, нараўне з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы (16 лютага) і Днём дзяржавы (6 ліпеня).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 чэрвеня 1940 года Савецкі Саюз анексаваў Першую Літоўскую Рэспубліку. Падчас Другой сусветнай вайны краіна была акупавана нацысцкай Германіяй, а ў 1944 годзе зноў увайшла ў склад СССР. У пасляваенныя гады ў Літве дзейнічаў узброены партызанскі рух, які меў на мэце вярнуць незалежнасць. Падчас гарбачоўскай перабудовы незалежніцкі рух зноў набраў моц[1].
11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР абраў свайго новага старшыню — Вітаўтаса Ландсбергіса. У гэты дзень парламент таксама прыняў пакет з пяці дакументаў, у тым ліку часовы асноўны закон, які заклаў прававыя асновы для аднаўлення незалежнасьці. У 22:44 была афіцыйна абвешчана незалежнасць Літоўскай дзяржавы. За аднаўленне незалежнай Літвы прагаласавалі 124 дэпутаты. Яшчэ 6 чалавек устрымаліся. Галасоў супраць не было[2].
Святочныя традыцыі
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 1991 года Дзень аднаўлення незалежнасці штогод адзначаецца ўрачыстым пасяджэннем Сейма, якое звычайна праходзіць у гістарычнай Зале актаў 11 сакавіка[3].
З 1996 года згодна з Законам аб святочных днях 11 сакавіка абвешчана непрацоўным днём[4]. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць мерапрыемствы[5]. Арганізуюцца парады, канцэрты, выставы[6].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Памятны канверт Літоўскай пошты 1991 года
-
Паштовая марка 1991 года
-
Памятная манета 50 літаў Банка Літвы (1995)
-
Памятная манета Банка Літвы ў 20 еўра (2015), рэверс
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sąjūdžio ištakų beieškant. Nepaklusniųjų tinklaveikos galia, sud. J. Kavaliauskaitė, A. Ramonaitė, Vilnius, 2011.
- ↑ Č. Laurinavičius, V. Sirutavičius, Lietuvos istorija. Sąjūdis: nuo „Persitvarkymo“ iki Kovo 11-osios, t. XII, I d., Vilnius, 2008.
- ↑ Iškilmingi Seimo posėdžiai, skirti Kovo 11-ajai paminėti, LRS
- ↑ Lietuvos Respublikos įstatymo „Dėl švenčių dienų“ papildymo įstatymas, I-1291, 1996-04-17, LRS
- ↑ Vilniuje – renginių, skirtų Lietuvos Nepriklausomybės atkūrimo dienai paminėti, gausa, bernardinai.lt, 2014–03–10
- ↑ „Valstybės Nepriklausomybės stipendija“. LRS.