Дзень узяцця Бастыліі
Выгляд
| Дзень узяцця Бастыліі | |
|---|---|
| Тып | Дзяржаўнае |
| Значэнне | У памяць аб Свяце Федэрацыі — першай гадавіне ўзяцця Бастыліі ў ходзе Вялікай французскай рэвалюцыі, а таксама самога штурму як знака звяржэння абсалютызму |
| Адзначаецца | |
| Дата | 14 ліпеня |
| Святкаванне | канцэрты, парады, салюты |
Дзень узяцця Бастыліі — галоўнае дзяржаўнае свята Французскай Рэспублікі. Адзначаецца 14 ліпеня — у дзень узяцця ў 1789 годзе крэпасці-турмы Бастыліі. У Францыі яно называецца La Fête Nationale (Нацыянальнае Свята), а таксама le quatorze juillet (14 ліпеня). Усталявана 6 ліпеня 1880 года.