Перайсці да зместу

Дзеці-салдаты ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група дзяцей-салдат на ўсходзе ДР Конга. Прыблізна 2000—2007.

Падчас Першай і Другой кангалезскіх войн у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а таксама наступных канфліктаў (Ітурыйскі канфлікт, Канфлікт у Ківу, Паўстанне Камвіны Нсапу) баявыя фракцыі актыўна вербавалі дзяцей-салдат[1]. На 2003 год у «гарачай кропцы» ваявалі 30 000 непаўналетніх[2]. Да 10 000 з гэтай колькасці змагаліся на баку прэзідэнта Ларана Кабілы[3].

Некаторыя з іх далучыліся да баявых фракцый не на добраахвотнай аснове. Часам баевікі выкрадалі дзяцей і прымушалі ваяваць на сваім баку[4].

Прыкметным стаў выпадак прыцягнення непаўналетніх удзельнікамі паўстання Камвіны Нсапу ў правінцыі Касаі. Справа ў тым, што значная частка мясцовых жыхароў перакананыя ў магічнай сіле дзяцей. Падобныя ўяўленні паспрыялі павялічэнню здольнасці дрэнна ўзброеных баевікоў паспяхова супрацьстаяць урадавай арміяй, так як вайскоўцы нацыянальнай арміі таксама вераць у прымхі[5].

Прыцягненне дзяцей-салдат пераследвалася як кангалезскім, так і міжнародным правасуддзем. Першым асуджаным стаў маёр Жан-П’ер Біёё, які 19 сакавіка 2006 года прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі[6]. Праз некалькі гадоў Міжнародным крымінальным судом асуджаны камандзіры паўстанцаў Боска Нтаганда[7] і Томас Лубанга[8].

У 2015 годзе выйшаў амерыканскі мастацкі фільм «Бязродныя звяры» рэжысёра Кэры Фукунага. У цэнтры карціны — кангалезскія дзеці-салдаты[9].

  1. Whiteman 2012, p. 80.
  2. Wessells 2007, p. 12.
  3. Singer 2006, p. 21.
  4. Warrant of Arrest unsealed against five LRA Commanders (Press release). International Criminal Court. 2005-10-14. Архівавана з арыгінала 2013-12-12. Праверана 2009-06-02. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2013. Праверана 4 лютага 2024.
  5. Дети-солдаты в Конго пьют кровь своих жертв
  6. Chikuhwa 2009, p. 48.
  7. Bosco Ntaganda sentenced to 30 years for crimes in DR Congo. BBC News (7 лістапада 2019). Праверана 7 November 2019.
  8. (ICC jails Lubanga to 14 years). Архівавана з арыгінала 2016-03-03.
  9. Африканские дети солдаты