Дзмітрый Аляксандравіч Карчынскі
| Дзмітрый Аляксандравіч Карчынскі | |
|---|---|
| Дмитро Олександрович Корчинський | |
| | |
| Род дзейнасці | журналіст, палітык, блогер, грамадскі дзеяч |
| Дата нараджэння | 22 студзеня 1964 (61 год) |
| Месца нараджэння | Кіеў |
| Грамадзянства | Украіна |
| Жонка | Oksana Korchynska[d] |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у |
УНА-УНСО (1991 — 1998) Братство (з 2004) |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Дзмітрый Аляксандравіч Карчынскі (укр.: Корчинський Дмитро Олександрович; нар. 22 студзеня 1964, Кіеў) ― украінскі палітык, пісьменнік, грамадскі дзеяч і тэлевядучы. Кіраўнік партыі «Братство».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і навуковага супрацоўніка Інстытута тэхнічнай цеплафізікі НАН Украіны Аляксандра Анатольевіча Карчынскага і яго жонкі Людмілы Васільеўны.
Скончыў школу № 206 у Кіеве, пасля чаго атрымаў адукацыю ў Кіеўскім інстытуце харчовай прамысловасці. Атрыманне вышэйшай адукацыі атрымалася няўдалым, Дзмітрый паспеў адвучыцца толькі адзін год у Кіеўскім універсітэце.
Грамадская дзейнасць пачалася пасля павернення з войску. У 1987—1988 гадах Карчынскі — удзельнік грамадскага аб’яднання «Українська Гельсінська спілка», студэнцкага апазіцыйнага аб’яднання «Український культурологічний клуб», «Громада».
З 1989 года адзін з стваральнікаў і кіраўнікоў «Спілкі незалежнай украінскай моладзі». Прымаў удзел у арганізацыі першых масавых антыкамуністычных акцый у Кіеве (экалагічныя, антывайсковыя мітынгі).
У 1990 адзін із засноўнікаў і лідараў грамадскай арганізацыі «Українська національна асамблея».
У 1998 годзе арганізатар серый акцый у Адэсе па абароне мясцовага самакіравання.