Перайсці да зместу

Дзмітрый Віктаравіч Пятруша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Віктаравіч Пятруша
Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска
28 чэрвеня 2018 — 29 ліпеня 2021
Папярэднік Ігар Іванавіч Бузоўскі
Пераемнік Мікалай Аляксандравіч Палякоў

Нараджэнне 20 жніўня 1983(1983-08-20)[1] (42 гады)
Бацька Віктар Леанідавіч Пятруша
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Дзмітрый Віктаравіч Пятруша (нар. 20 жніўня 1983, Віцебск) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 20 жніўня 1983 года ў Віцебску. Бацька — Віктар Леанідавіч Пятруша, працаваў намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Скончыў у 2006 годзе Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. У тым жа годзе пачаў працоўную дзейнасць майстрам службы эксплуатацыі газавай гаспадаркі філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» РУП «Віцебскаблгаз», у 20082016 гадах на кіруючых пасадах. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2016 па чэрвень 2018 працаваў намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам упраўлення і перспектыўнага развіцця і інвестыцый дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз».

З 28 чэрвеня 2018 года да канца ліпеня 2021 года — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.

29 ліпеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Керамін»[2].

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[3].

14 студзеня 2025 года прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[4].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[5][6].

Шырокую вядомасць Дзмітрый Пятруша набыў у жніўні 2020 года. На праўладным канцэрце 6 жніўня, арганізаваным у Кіеўскім скверы Мінска з мэтай перашкодзіць перадвыбарнай кампаніі Святланы Ціханоўскай, гукарэжысёры з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Кірыл Галанаў і Уладзіслаў Сакалоўскі незапланавана ўключылі песню Віктара Цоя «Перамен». Людзі ў скверы жыва адрэагавалі на гэта, пачаўшы апладзіраваць. Каб спыніць гучанне песні, Пятруша стаў выдзіраць шнуры з калонак. Таксама ён паклікаў міліцыю[8]; неўзабаве гукарэжысёраў затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На судзе 7 жніўня 2020 года К. Галанаў назваў хуліганствам само правядзенне названага канцэрта[9]. Дз. Пятруша зрабіўся аб’ектам шматлікіх кпінаў, у т. л. за стаўленне да апаратуры палаца дзяцей і моладзі. У час судовага пасяджэння Ул. Сакалоўскі заявіў, што «апаратуру пашкодзілі, немагчыма было выступаць»[10].

Палітолаг з Мінска Вольф Рубінчык у пачатку жніўня 2021 г. прывёў прыклады неналежнага выкарыстання каштоўных памяшканняў у Цэнтральным раёне. Ён крытычна ацаніў вынікі гаспадарання Дз. Пятрушы і дапусціў, што былы кіраўнік адміністрацыі нясе як мінімум маральную адказнасць за трагедыю 11-12 лістапада 2020 года, якая адбылася з Раманам Бандарэнкам на тэрыторыі Цэнтральнага раёна: адміністрацыя раёна «душыла» ўтвораную ў жніўні 2020 г. «Плошчу Перамен»[11].

Зноскі

  1. https://vk.com/id420874490
  2. https://blr.belta.by/president/view/naznachenni-u-mjastsovaj-vertykali-mus-vnu-i-na-pradpryemstvah-padrabjaznastsi-kadravaga-dnja-u-102430-2021/ Архівавана 24 кастрычніка 2021.
  3. сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
  4. Лукашенко согласовал назначения в МИД и Госстандарте (руск.). Reform.news (14 студзеня 2025).
  5. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  6. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 502 «Аб узнагароджанні»
  8. Выдзіраў дрот «дыджэям Перамен». 5 фактаў пра новага кіраўніка «Кераміна» Дзмітрыя Пятрушу. Наша Ніва.
  9. В Минске звукооператоров, включивших «Перемен!» на провластном концерте, посадили на 10 суток за хулиганство. Один из них назвал хулиганством сам этот концерт (руск.). Meduza.
  10. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
  11. https://belisrael.info/?p=28622