Перайсці да зместу

Дзмітрый Пятровіч Іваноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Пятровіч Іваноўскі

Дзмітрый Пятровіч Іваноўскі (19 жніўня 19575 снежня 2013) — беларускі мастак.

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раёна. Вучыўся ў Гудзевіцкай сярэдняй школе. Пасля яе заканчэння паспрабаваў атрымаць мастацкую адукацыю, аднак у інстытут ён не паступіў. Пайшоў працаваць у «Сяльгастэхніку» горада Масты, адслужыў у савецкай арміі. Наступным месцам працы стала вытворчае аб’яднанне «Азот» у Гродне. Потым быў мастаком-афарміцелем ва Упраўленні вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, на Гродзенскай абутковай фабрыцы «Нёман».

З 1991 года стаў незалежным мастаком, быў удзельнікам гарадскіх, абласных, агульнадзяржаўных і міжнародных выставак. Чатыры персанальныя выставы Дзмітрыя Іваноўскага былі зладжаны ў Варшаве, тры ў Берліне, чатыры ў Гудзевічах, адбыўся шэраг выстаў у Лондане, Кракаве, Гамбургу і інш.

  • Белакоз А. Каб жыла Беларусь: Арт., успаміны, інтэрв'ю. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003.
  • Іваноўскі М. Нашчадкі роду Іваноўскіх. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2015.