Перайсці да зместу

Дзмітрый Рыўны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Дзмітрый Рыўны
Нарадзіўся 12 студзеня 2000(2000-01-12)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2022 Сан-Францыска Донс[d]
2022—2023 Oregon State Beavers men's basketball[d]
2023—0000 Vitória S.C. (basketball)[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзмітрый Мікалаевіч Рыўны (нар. 12 снежня 2000, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Сяргей Іванавіч Шайкоўскі[2].

У 16 гадоў дэбютаваў у аматарскай лізе Беларусі — НБЛ, адыграў у лізе 2 матчы і стаў лепшым у камандзе па ачках (у сярэднім 17.5). У сезоне 2016/17 ён набіраў амаль 13 ачкоў і здзяйсняў ледзь менш за 7 падбораў за гульню — лепшыя лічбы ў камандзе — у моладзевай Еўралізе.

Летам 2017 года запрасілі ў моладзевы лагер «Баскетбол без меж», арганізаваны НБА і ФІБА. Там яго заўважыў «скаўт» аднаго з ВНУ ЗША, і ён перабраўся ў Штаты.

Выступаў за юнацкую (2016), юніёрскую (2017—2018) і моладзевую (2019) зборную Беларусі. З 2025 года — гулец мужчынскай нацыянальнай зборнай Беларусі[3].

  • 2018—2022 — Сан-Францыска Донс (NCAA)
  • 2022—2023 — Арэгон Стэйт Біверс (NCAA)
  • 2023—2024 — Віторыя (Гімарайнш, Партугалія)[4]
  • 2024—2025 — Арыва Польскі Цукар (Торунь, Польшча)
  • 2025 — Капаклі Спор (Тэкірдаг, Турцыя)
  • з 2025 — Чалбаскет (Чалябінская вобласць, Расія)[5]

Зноскі