Дзмітрый Салошкін
Выгляд
| Дзмітрый Салошкін | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 ліпеня 1970 (55 гадоў) |
||||||
| Партыя | Партыя БНФ | ||||||
| Адукацыя |
|
||||||
| Дзейнасць | неадкладная медыцынская дапамога[d], рэаніматалогія[d] і спартыўная медыцына[d] | ||||||
| Месца працы | |||||||
Дзмі́трый Сало́шкін (нар. 27 ліпеня 1970, Мінск, БССР, СССР) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні Партыі БНФ[1].
Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным медінстытуце, які скончыў у 1995 годзе па спецыяльнасці педыятрыя. З 1995 па сённяшні дзень працуе ўрачом-рэаніматолагам РНПЦ «Маці і дзіця». У тым жа годзе стаў членам партыі БНФ. У 1998 годзе ўдзельнічаў у заснаванні і дзейнасці першай незалежнай студэнцкай арганізацыі Беларусі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».
Працаваў выкладчыкам спартыўнай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Вылучаўся кандыдатам на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе.
З 2013 года адказны сакратар Управы Сойма Партыі БНФ.
Зноскі
- ↑ Намеснік старшыні Партыі БНФ Дзмітрый Салошкін(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 27 верасня 2018.