Дзмітрый Самуэль Палубінскі
Выгляд
Дзмітрый Самуэль Палубінскі (1615 — 8 жніўня 1687[1][2]) — вялікалітоўскі ўраднік.
Падчашы слонімскі (1640—1659), харунжы слонімскі (1659—1660), маршалак земскі слонімскі (з 1660). Ваявода новагародскі (1671—1687).
Пасол на соймы 1632, 1667, 1679 гадоў. Дэпутат Літоўскага Трыбунала ў 1655 годзе.
Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Сын слонімскага земскага суддзі Міхаіла Іванавіча Палубінскага і Альжбеты з Корсакаў, дачкі полацкага падкаморага Рамана Крыштафа Корсака.
У першым шлюбе быў з Канстанцыяй са Стадніцкіх, у другім — з Петранелай з Тышкевічаў, дачкой смаленскага кашталяна Пятра Тышкевіча.
У двух гэтых шлюбаў меў шмат дзяцей, сярод якіх найбольш вядомы Леан Казімір, цівун цверскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Dymitr Samuel Połubiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 215. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 384.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 383.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 262. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 384, 385.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Палубінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 393. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.