Перайсці да зместу

Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк
Нараджэнне 1987

Дзмітрый Сяргеевіч Варанюк (нар. 23 мая 1987, Ташкент, Узбекістан) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Нарадзіўся 23 мая 1987 года ў горадзе Ташкент Рэспублікі Узбекістан[1].

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Праходзіў тэрміновую службу ў Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь[1]. Працоўную дзейнасць пачаў сакратаром першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта БРСМ Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова; быў першым сакратаром Ленінскага райкама БРСМ г. Магілёва, першым сакратаром Магілёўскага абкама БРСМ, сакратаром ЦК БРСМ, першым сакратаром Мінскага абкама БРСМ, першым сакратаром ЦК БРСМ[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Намеснік дырэктара — кіраўнік Прэс-цэнтра РУП «Дом прэсы»[1].

Атрымліваў падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Міністэрства гандлю[1].