Перайсці да зместу

Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў
Нараджэнне 1975

Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў (нар. 11 снежня 1975, Полацк) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.

Нарадзіўся 11 снежня 1975 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў супрацоўнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Беларусі па Віцебскай вобласці, супрацоўнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці; дырэктарам Наваполацкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйная арганізацыя»; першым намеснікам старшыні Наваполацкага гарвыканкама; старшынёй Наваполацкага гарвыканкама[1].

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].


Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД «За ўмацаванне парламенцкага супрацоўніцтва», ганаровай граматай гэтай арганізацыі, юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў»[1].