Дзядзькаванне
Выгляд
Дзядзькаванне — звычай шляхты ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стст. аддаваць дзяцей на выхаванне ў сялянскія сем’і, каб сфарміраваць у нашчадкаў працавітасць, непераборлівасць у побыце, цягавітасць, фізічную загартаванасць і здароўе, адданасць роднай зямлі, далучыць да народнай творчасці[1].
Уладзімір Караткевіч у рамане «Каласы пад сярпом тваім», у асноўным прысвечаным першай палове XIX ст., ярка і вобразна выводзіў гэты звычай, які, на думку аўтара, бытаваў і ў эпоху, якую ён апісваў[2].
Выяўлены сведчанні, што на Мазырскім Палессі гэты звычай у троху іншай інтэрпрэтацыі захаваўся практычна да нашага часу[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Болбас, В. С. Народная педагогіка Мазырскага Палесся Архівавана 4 сакавіка 2016. / В. С. Болбас, І. С. Сычова. — Мазыр : Белы Вецер, 2012. — 246, [2] с. — Бібліяграфія: с 236—247, 203 назв.
- ↑ Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал - Ганцевичи - ДЗЯДЗЬКАВАННЕ. www.gants-region.info. Праверана 7 верасня 2025.