Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі
| | ||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі | |||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
15 мая 1993[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 176 см[1] | |||||||||||||||||||||
| Вага | 74 кг[1] | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||
| Нумар | 15 | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Дзяніс Казлоўскі (нар. 15 мая 1993, Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік віцебскага «Макслайна».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[4]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе гомельскай каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].
У лютым 2023 года разарваў кантракт з салігорскім клубам[6] і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Гомелем»[7]. У ліпені 2024 года перайшоў у віцебскі «Макслайн»[8].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021 (29 галоў)
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|
| 2010 | дубль | Белшына | 13 | 2 |
| 2011 | дубль | Белшына | 32 | 3 |
| 2012 | дубль | Белшына | ? | 4 |
| 2013 | дубль | Белшына | ? | 5 |
| 2014 | Д3 | Асіповічы | 19 | 1 |
| 2015 | Д3 | Асіповічы | 19 | 12 |
| 2016 (1) | Д3 | Асіповічы | 9 | 4 |
| 2016 (2) | Д2 | Гомельчыгунтранс | 12 | 4 |
| 2017 | Д2 | Лакаматыў | 15 | 0 |
| 2018 | Д2 | Лакаматыў | 28 | 7 |
| 2019 | Д2 | Лакаматыў | 25 | 12 |
| 2020 | Д2 | Лакаматыў | 21 | 4 |
| 2021 | Д2 | Лакаматыў | 33 | 29 |
| 2022 (1) | Д1 | Шахцёр | 2 | 0 |
| 2022 (2) | Д1 | Гомель | 10 | 2 |
| 2023 | Д1 | Гомель | 28 | 9 |
| 2024 (1) | Д1 | Гомель | 14 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в https://www.fcgomel.by/team/main-roster/denis-kozlovskiy/
- ↑ https://www.transfermarkt.com/denis-kozlovskiy/profil/spieler/281230
- ↑ Денис Козловский стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (17 студзеня 2022). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ "Гомель" арендовал у "Шахтера" Дениса Козловского (руск.). football.by (16 ліпеня 2022). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Витор Фейжао и Роман Давыскиба покинули клуб, Денис Козловский вернулся из аренды (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (1 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
- ↑ Роман Степанов и Денис Козловский покинули солигорский "Шахтер" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Денис Козловский подписал двухлетний контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Денис Козловский стал игроком "Макслайна" (руск.). football.by (20 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.