Дзяржаўная памежная служба Украіны
Дзяржаўная памежная служба Украіны | |
---|---|
укр.: Державна прикордонна служба України | |
![]() | |
Гады існавання | з 2003 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Прэзідэнт Украіны |
Тып | памежныя войскі |
Войны | Расійска-ўкраінская вайна |
Удзел у |
|
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | генерал-маёр Сяргей Васільевіч Дзейнека |
Сайт | dpsu.gov.ua |
Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) (укр.: Державна прикордонна служба України) — орган, які выконвае функцыю памежных войскаў па ахове дзяржаўнай мяжы Украіны. Утворана 31 ліпеня 2003 года ў ходзе рэформы памежных войскаў Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2003 года супрацоўнікі памежнай службы бралі ўдзел у канфлікце ля вострава Тузла ў Керчанскім праліве.
Пасля правядзення рэферэндуму аб статусе Крыма 16 сакавіка 2014 года Сяргей Аксёнаў загадаў вайскоўцам воінскіх часцей узброеных сіл Украіны на тэрыторыі паўвострава, якія не жадаюць служыць у арміі Крыма, падаць рапарты аб скасаванні кантрактаў. Астатнім было прапанавана паступіць на службу ўзброеных сіл Рэспублікі Крым. Услед за гэтым, 18 сакавіка 2014 года ДПСУ пачала вывад марской аховы з Крыма[1]. Частка асабовага саставу ўкраінскай памежнай службы, які праходзіў службу ў Крыме, прыняла рашэнне працягнуць службу ў памежнай службе ФСБ Расійскай Федэрацыі[2].
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Аляксандравіч Губенка (1992—1994)
- Віктар Іванавіч Банных (1994—1999)
- Барыс Мікалаевіч Аляксеенка (1999—2001)
- Мікалай Міхайлавіч Літвін (2001—2014)
- Віктар Аляксандравіч Назаранка (2014—2017)
- Пётр Аляксандравіч Цыгікал (2017—2019)
- Сяргей Васільевіч Дзейнека (з чэрвеня 2019 года)
Зноскі
- ↑ Погранслужба Украины: пограничники морской охраны в Крыму покидают полуостров // ТАСС ад 19 сакавіка 2014
- ↑ «Ужо сфарміраваны органы кіравання і ідзе ўкамплектаванне падраздзяленняў пагранічнага кіравання асабовым саставам, у тым ліку з ліку былых супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, якія выказалі жаданне праходзіць службу ў расійскіх пагранічных органах.»
Иван Егоров, Владислав Фронин. Пограничные новости. Руководитель пограничной службы Владимир Кулишов: как обустраивается граница и как её охраняют // «Российская газета» ад 28 мая 2014
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 28 лістапада 2018.