Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці
Выгляд
| Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці | |
|---|---|
| англ.: Elizabeth City State University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Elizabeth City State University |
| Заснаваны | 1891 |
| Студэнты | 2 002[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Элізабэт-Сіці, Паўночная Караліна, ЗША |
| Сайт | ecsu.edu |
Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці (англ.: Elizabeth City State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Элізабэт-Сіці у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Кампус і шэсць навакольных будынкаў уключаны ў гістарычную акругу, занесеную ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1994 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпартамент авіяцыі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі
- Дэпартамент бізнесу, бухгалтарскага ўліку і спартыўнага менеджменту
- Дэпартамент адукацыі
- Дэпартамент англійскай мовы і лічбавых медыяў
- Дэпартамент здароўя і чалавеказнаўства
- Дэпартамент матэматыкі, інфарматыкі і інжынерных тэхналогій
- Дэпартамент ваеннай навукі
- Дэпартамент музыкі і выяўленчага мастацтва
- Дэпартамент прыродазнаўства
- Дэпартамент сацыяльных навук
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы