Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт
| Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| Дніпровський державний аграрно-економічний університет | |
| | |
| Арыгінальная назва | Дніпровський державний аграрно-економічний університет |
| Міжнародная назва | Dnipro State Agrarian and Economic University |
| Заснаваны | 1922 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Рэктар | Q16701778? |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. сяргея Яфрэмава 25, г. Дніпро, Украіна |
| Узнагароды | |
| Сайт | dsau.dp.ua |
Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю, якая знаходзіцца ў Дніпры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 11 верасня 1922 года па рашэнні Упраўлення адукацыяй УССР на базе кафедры заатэхнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута як Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут. Складаўся першапачаткова з ветэрынарнага і заатэхнічнага факультэтаў. У 1930 годзе на базе заатэхнічнага факультэта быў створаны Кіеўскі заатэхнічны інстытут, які пастановай Саўнаркама УССР ад 19 красавіка 1934 года быў перабазаваны ў Днепрапятроўск. 14 мая 1991 года Інстытут быў перайменаваны ў Днепрапятроўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У 1995 годзе быў адкрыты інстытут паслядыпломнай адукацыі, а з 1996 года функцыянуе магістратура. У 2014 годзе аграрны універсітэт перайменавалі на аграрна-эканамічны.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Інстытуты і факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут эканомікі
- Інстытут біятэхналогіі і здароўя жывёл
- Агранамічны факультэт
- Інжынерна-тэхналагічны факультэт
- Факультэт водагаспадарчай інжынерыі і экалогіі
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі
Каледжы
[правіць | правіць зыходнік]- Верхнедняпроўскі каледж
- Новамаскоўскі каледж
- Тэхналагічны каледж
- Каледж электрыфікацыі
- Нікапальскі каледж
- Эрастаўскі каледж імя Э. К. Бродскага
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дніпроўскі дзяржаўны аграрна-эканамічны ўніверсітэт