Перайсьці да зьместу

Домачай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 53°54′11″ пн. ш. 30°18′2″ у. д. / 53.90306° пн. ш. 30.30056° у. д. / 53.90306; 30.30056

«Домачай»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Дэвіз Зроблена зь цеплынёй
Заснаваная 29 чэрвеня 1927 (98 гадоў таму)
Заснавальнікі Народны камісарыят харчовай прамысловасьці Беларускай ССР
Уласьнікі Магілёўскі аблвыканкам
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Магілёў
Адрас Ленінскі раён, вуліца Касманаўтаў, дом 39а[1]
Ключавыя фігуры Вольга Цімафеенка (гендырэктарка), Андрэй Курцікаў (галоўны інжынэр)
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя хлеб, булка, каравай, торт, пірожнае, печыва, сухар, сушка, пернік
Абарачэньне 83,2 млн рублёў (2024 год[2]; 23,9 млн $)[3]
Апэрацыйны прыбытак 102 тыс. рублёў (2024 год; 29,3 тыс. $)
Чысты прыбытак 80 тыс. рублёў (2024 год; 23 тыс. $)
Лік супрацоўнікаў 1500 (2025 год)
Матчына кампанія Магілёўскі аблвыканкам
Даччыныя кампаніі Бабруйскі хлебазавод, Горацкі хлебазавод, Крычаўскі хлебазавод[4]
Аўдытар «Белрасаўдыт»

«Домачай» — дзяржаўнае булачна-кандытарскае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1927 годзе ў якасьці «Магілёўскага хлебакамбінату».

На 2025 год быў адным зь вядучых у Беларусі і найбольшым у Магілёўскай вобласьці вытворцам хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Улучаў 3 хлебазаводы ў Магілёве, а таксаа ў Быхаве, Касьцюковічах і Мсьціславе. Асобныя падразьдзяленьні працавалі ў Бабруйску, Горках і Крычаве. Вырабляў хлеб, булкі, караваі і пірагі, а таксама такія ласункі, як пернікі, аўсянае печыва, слодычы, тарты, пірожныя і крэкеры. Сярод іншага, выпускаў функцыянальную ежу, у тым ліку сухія сьняданкі ў выглядзе кукурузных палачак і сухары. Урэшце, вырабляў пітную ваду, квас, безалькагольныя напоі, слоеныя мучныя вырабы, солад, «Домачаеўскі» напой з вузкалістага скрыпню і фэрмэнтаваныя пшанічныя вырабы[5].

Фірмовыя крамы і падарожніцтва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2025 год «Домачай» меў 19 уласных гандлёвых кропак, зь іх 11 у Магілёве:

На вытворчасьцях «Домачаю» ладзілі гастранамічна-прамысловае падарожніцтва для школьнікаў у суправаджэньні дарослых і студэнтаў. Экскурсіі працягласьцю 40—50 хвілінаў ладзілі з аўторка да пятніцы ад 9:00 да 10:30. Пры гэтым наведваньне вытворчага цэху з азнаямленьем з вытворчасьцю хлебабулачных вырабаў і каштаваньнем выпечкі займала 20—25 хвілінаў. Прымаліся экскурсійныя групы ад 10 чалавек. Акрамя знаёмства з гісторыяй хлебапячэньня і прадпрыемства, экскурсанты атрымлівалі наборы сьвежай выпечкі. Цана экскурсіі складала 25 рублёў (8,5 даляры) з чалавека[7]. У 2025 годзе вытворчасьці прадпрыемства наведвалі да 1000 прамысловых падарожнікаў[8].

Сярод іншага, «Домачаю» належаў выхаваўча-аздараўленчы летнік «Зара» на беразе вадасховішча Рудзея ў Чавускім раёне (Гарбавічы). Летнік меў 2 спальныя карпусы на 215 дзяцей з душавымі пакоямі на кожным паверсе. Сталовая прапаноўвала 5-разовае харчаваньне. Летнік працаваў у 5 зьменаў па 15 дзён. Даезд ажыцьцяўляўся дызэль-цягніком па лініі Беларускай чыгункі «Магілёў — Крычаў» да станцыі «Раста» і аўтобусам ад Магілёўскага аўтавакзала ў бок Чавусаў да прыпынку «Раста»[9].

На 2025 год «Домачай» вырабляў:

29 чэрвеня 1927 году Народны камісарыят харчовай прамысловасьці Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 391 аб утварэньні «Магілёўскага хлебакамбінату». У 1930 годзе прадпрыемства перайшло ў падпарадкаваньне Беларускага дзяржаўнага трэсту хлебапякарнай прамысловасьці (Белхлебтрэсту). У 1932 годзе ўвялі ў дзеяньне Магілёўскі хлебазавод № 1 па Быхаўскай вуліцы, дом 159. У 1939 годзе мэханізаваную пякарню перабудавалі ў Маглёўскі хлебазавод № 2 па Першамайскай вуліцы, дом 135. У 1940 годзе «Магілёўскі хлебакамбінат» перадалі Магілёўскаму абласному трэсту хлебапячэньня (Беларуская ССР)[22].

У ліпені 1944 году хлебакамбінат аднавіў працу ў падпарадкаваньні Магілёўскага аблтрэсту «Белгалоўхлебу». 31 сьнежня 1947 годзе ўрадавая камісія выдала заключэньне аб сканчэньні адновы хлебазаводу № 2. У сьнежні 1950 году «Магілёўскі хлебакамбінат» перайшоў у падпарадкаваньне «Белгалоўхлебтрэсту» Міністэрства харчовай прамысловасьці Беларускай ССР. У 1964 годзе здалі ў карыстаньне Магілёўскі хлебазавод № 3. 10 лістапада 1965 году Ўправа побытавага абслугоўваньня і мясцовай прамысловасьці Магілёўскага прамысловага аблвыканкаму ўхваліла Загад № 831, якім падпарадкавала сабе хлебакамбінат. 19 жніўня 1966 году Магілёўскі аблвыканкам ухваліў Рашэньне № 508, якім падпарадкаваў хлебакамбінат Управе харчовай прамысловасьці[22].

19 жніўня 1971 году Ўправа харчовай прамысловасьці Магілёўскага аблвыканкаму выдала Загад № 68, якім перайменавала прадпрыемства ў «Магілёўскі хлеба-кандытарскі камбінат». У той самы дзень Загадам па камбінаце яго пераўтварылі ў кандытарска-харчовы цэх. 10 красавіка 1972 году Міністэрства харчовай прамысловасьці Беларускай ССР выдала Загад № 75, паводле якога прадпрыемства перадалі Магілёўскаму абласному вытворчаму аб’яднаньню хлебапякарнай прамысловасьці («Магілёўхлебпрам»). 1 красавіка 1976 году Мінхарчпрам БССР выдаў Загад № 311 «Аб удасканаленьні кіраваньня харчовай прамысловасьцю БССР». Паводле гэтага Загаду прадпрыемства перайменавалі ў «Магілёўскі хлебазавод» без праўнай самастойнасьці. 6 сьнежня 1985 году «Магілёўхлебпрам» падпарадкавалі Міністэрству хлебапрадуктаў Беларускай ССР[22].

18 чэрвеня 2001 году «Магілёўхлебпрам» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства. 27 студзеня 2014 году прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства «Домачай»[22]. У красавіку 2014 году на Горацкім хлебазаводзе «Домачаю» запусьцілі вытворчасьць вафляў «Магілёўскі пачастунак» па 700 кг за зьмену[23]. 4 красавіка 2022 году на Горацкім хлебазаводзе асвоілі вытворчасьць пшанічнага соладу, распрацоўку якой вёў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчовых і хімічных тэхналёгіяў у Магілёве. На 2022 год «Домачай» меў 3 заводы ў Магілёве і 7 падразьдзяленьняў у раёнах Магілёўскай вобласьці. На прадпрыемстве працавала каля 2000 чалавек[24].

8 жніўня 2023 году на Мсьціслаўскім хлебазаводзе пачалі разьліў «Амсьціслаўскай» пітной вады[25]. За 2023 год «Домачай» выпусьціў каля 16 000 т хлебабулачных вырабаў. За содні выпускалі да 45 т вырабаў[26]. У 2024 годзе «Домачай» пачаў пастаўкі замарожаных вырабаў у Расею, Нямеччыну і ЗША[27]. У 2025 годзе за мяжу пастаўлялі звыш 100 т выпечкі штомесяц. На прадпрыемстве працавала каля 1500 чалавек[28].

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  2. ^ Справаздача аб прыбытках і стратах па стане на 31.12.2024 (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 14 красавіка 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  3. ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2024 (3,4735 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2024 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  4. ^ Нашыя філіі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  5. ^ Пра нас (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  6. ^ Фірмовыя крамы (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  7. ^ Экскурсіі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  8. ^ Больш за 920 тыс. чалавек прынялі ўдзел у Беларусі ў мерапрыемствах месяца прамысловага турызму // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 7 красавіка 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  9. ^ Выхаваўча-аздараўленчы летнік «Зара» (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  10. ^ Подавыя хлябы (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  11. ^ Формавыя хлябы (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  12. ^ Булачныя вырабы (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  13. ^ Караваі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  14. ^ Тарты (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  15. ^ Пірожныя (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  16. ^ Печыва. Слодычы мучныя (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  17. ^ Сухары і сушкі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  18. ^ Пернікі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  19. ^ Заедкавыя вырабы (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  20. ^ Кукурузныя палачкі (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  21. ^ Іншыя вырбы (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  22. ^ а б в г Нашая гісторыя (рас.) // ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Домачай», 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  23. ^ Натальля Кавалёва. «Магілёўскі пачастунак» // Газэта «Голас Касьцюкоўшчыны», 9 красавіка 2014 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  24. ^ БелТА. Магілёўская кампанія «Домачай» асвоіла вытворчасьць пшанічнага соладу // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 4 красавіка 2022 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  25. ^ Амсьціслаўская газэта «Сьвятло кастрычніка». У мсьціслаўскім «Домачаі» пачалі выпускаць мясцовую пітную ваду // «Магілёў Мэдыя», 8 жніўня 2023 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  26. ^ Тэлеканал «Магілёў». Новую прадукцыю выпусьціла булачна-кандытарская кампанія «Домачай» // Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, 12 студзеня 2024 г. Архіўная копія ад 11 студзеня 2024 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  27. ^ Магілёўскі хлеб – у Амэрыку і Германію – «Свая зямля» // Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, 23 сьнежня 2024 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.
  28. ^ Аляксандра Анцэлевіч. Як беларускі хлеб застаецца смачным і карысным // Газэта «Зьвязда», 30 траўня 2025 г. Праверана 13 ліпеня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]