Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя
| Славутасць | |
| Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя | |
|---|---|
| | |
| 51°03′10″ пн. ш. 13°44′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура[4][5] і неарэнесанс[6] |
| Архітэктар | Johann Christoph Knöffel[d][2], Wolf Caspar von Klengel[d][2], Giovanni Maria Nosseni[d][2], Матэвуш Даніэль Пёпельман[2], Christian Friedrich Exner[d][2], Julius Heinrich Schwarz[d][2], Johann Georg Starcke[d][2], Caspar Voigt von Wierandt[d][2] і Hans Dehn-Rothfelser[d][2] |
| Першая згадка | 1289[7] |
Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя (ням.: Dresdner Residenzschloss) — былая рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў (1464—1485, 1547—1806) і каралёў (1806—1918). Адзін з найстарэйшых будынкаў Дрэздэна, у архітэктуры якога прасочваюцца стылі ад раманскага да эклектыкі. Першае згадка пра ўмацаванні ў Дрэздэне адносіцца да 1289 года. Пазней замак шмат разоў перабудоўвалі, сучасны выгляд ён набыў у 1901 годзе, калі пад кіраўніцтвам архітэктараў Густава Дунгера і Густава Фрэліха была праведзена апошняя вялікая рэканструкцыя. Замак знаходзіцца ў «Старым горадзе» (ням.: Altstadt), гістарычным цэнтры Дрэздэна. Цяпер у замку размешчаны «Грунес Гевёльбэ» (Зялёныя зводы), Нумізматычны кабінет (ням.: Münzkabinett), Гравюрны кабінет (ням.: Kupferstich-Kabinett), акрамя гэтага праводзяць розныя тэматычныя выставы, на якіх экспануюць творы мастацтва як старых так і сучасных майстроў.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Дрэздэнскі замак-рэзідэнцыя - Dresdner Residenzschloss
Зноскі
- ↑ а б GeoNames — 2005. Праверана 10 ліпеня 2025.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Corpus of Baroque Ceiling Painting in Germany Праверана 10 ліпеня 2025.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 10 ліпеня 2025.
- ↑ Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 10 ліпеня 2025.
- ↑ LLC W. A. Wolfram|Alpha: Making the world’s knowledge computable — 2009. Праверана 25 ліпеня 2025.
- ↑ Sachsens Schlösser Праверана 10 ліпеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Reinhard Spehr, Herbert Boswank. Dresden — Stadtgründung im Dunkel der Geschichte. — Dresden: DJM, 2000. — ISBN 3980309118. (ням.)
- Дрэздэнскі замка-рэзідэнцыі на сайце Дзяржаўных мастацкіх збораў Дрэздэна (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 25 ліпеня 2010.
- Гісторыя Дрэздэнскага замка-рэзідэнцыі на сайце www.dresden-und-sachsen.de (ням.). Праверана 25 ліпеня 2010.
