Сахонаўскі дуб
| Сахонаўскі дуб | |
|---|---|
|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
| Размяшчэнне | Беларусь, в. Вышнарава, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць |
| Дата заснавання | 1971 |
Сахонаўскі дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Беларусі. Расце ў Верхнядзвінскім раёне, каля вёскі Вышнарава. Дрэва дубу звычайнага. Узрост — 260 год (дакладна высветлены супрацоўнікамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Беларусі метадам узяцця керна са ствала дрэва), вышыня 23,4 м, акружнасць ствала 680 см. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. вёска Сахонава спалена гітлераўцамі. На месцы былой вёскі збярогся адзін толькі дуб. Ахоўны статус нададзены ў 1971 годзе.
Дрэва сёння дэманструе стабільны і дастаткова высокі радыяльны прырост (3,1 мм за год), што гаворыць аб задавальняючым жыццёвым стане.[1]
Легенда
[правіць | правіць зыходнік]Даўным-даўно тое было. Стаяла сярод поля невялікая вёсачка, і жылі ў ёй працавітыя ды вясёлыя людзі. 3 жыхароў гэтай вёскі вылучаўся Сахон, які так прыгожа спяваў, што птушкі, пачуўшы яго голас,тут жа сціхалі. Аднойчы прапанаваў пясняр сваім аднавяскоўцам пасадзіць вакол вёскі па дубку, каб дрэвы цешылі вока людское ў летнюю спёку і не давалі ліхім вятрам гуляць па дварах у зімнюю сцюжу. Пагаварылі–зрабілі... А ведама ж, колькі вясной клопатаў у вяскоўцаў. Працавалі яны ад цямна да цямна. Неставала ім часу даглядаць пасаджаныя дубкі. А таму – чый не прыжыўся, засох без вады, а чый скаціна зламала. Толькі Сахонаў дуб, як на дзіва якое, рос на вачах, прыгажэў, набіраўся сілы – дужа ж добра глядзеў сваё дрэва пясняр.
Прайшло шмат часу. Даўно ўжо няма Сахона. Але памяць пра яго засталася. Добрая памяць, на доўгія гады. Дуб, што пасадзіў некалі пясняр, стаіць і сёння. Вялізны, здаравенны, у некалькі абхватаў. I завуць яго ў нас Сахонаўскім дубам.
Запісала Ружалоўская Валянціна, вучаніца 8 класа Стралкоўскай БШ.[2]
- ↑ И. П. Вознячук [и др.] Живые памятники: редкие и уникальные насаждения Беларуси (руск.) / А. В. Пугачевский. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2021. — С. 146. — 360 с. — ISBN 978-985-11-1290-2.
- ↑ Верхнядзвінскі раён. Легенды і паданні . Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сахонаўскі дуб // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.