Дыега Бэнальлё
| Дыега Бэнальлё | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 верасьня 1983[1][2] (42 гады) | |
| Рост | 194 см | |
| Вага | 89 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2005 | Штутгарт | 0 (0) |
| 2003—2005 | Штутгарт II | 37 (0) |
| 2005—2008 | Насьёнал | 69 (0) |
| 2008—2017 | Вольфсбург | 259 (0) |
| 2017—2020 | Манака | 26 (0) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Швайцарыя (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2002 | Швайцарыя (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2003—2005 | Швайцарыя (да 21)[d] | 15 (0) |
| 2006—2014 | Швайцарыя | 61 (0) |
| 2012 | Швайцарыя (да 23)[d] | 4 (0) |
Дыега Арлянда Бэнальлё (па-італьянску: Diego Orlando Benaglio; нар. 8 верасьня 1983 году, Цюрых, Швайцарыя) — былы швайцарскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым клюбам Дыега быў цюрыскі «Грасгопэр». У 2002 годзе гульца запрыкмецілі сэлекцыянэры зь нямецкага «Штутгарту», аднак у Нямеччыне Бэнальлё выступаў толькі за рэзэрвістаў нямецкага клюбу. У сэзоне 2005—2006 гадоў брамнік далучыўся да партугальскага «Насьёналу», дзе стаў асноўным брамнікам пасьля сыходу ў «Чэлсі» вэтэрана Энрыке Іларыю.
22 студзеня 2008 году Дыега вярнуўся ў Нямеччыну, на гэты раз у клюб «Вольфсбург»[3]. У новай камандзе швайцарскі легіянэр стаў першым брамнікам каманды, а ў сэзоне 2008—2009 гадоў, пераможным для клюбу, Дыега прапусьціў у чэмпіянаце толькі 3 гульні.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да нацыянальнай зборнай Швайцарыі Бэнальлё прыцягваўся яшчэ на чэмпіянат сьвету 2006 году, аднак тамака ён быў толькі трэцім брамнікам каманды пасьля Паскаля Цубэрбюлера й Фабіё Кальторці. Аднак ужо з 2008 году стаў асноўным брамнікам зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Вольфсбург»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Diego Benaglio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в DIEGO ORLANDO BENAGLIO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ EURO aim brings Benaglio to Wolfsburg. UEFA.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Вольфсбург»
- Статыстыка на ForaDeJogo
- Профіль(недаступная спасылка) на Zerozero
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 8 верасьня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Цюрыху
- Футбалісты клюбу «Штутгарт»
- Футбалісты клюбу «Штутгарт II»
- Футбалісты клюбу «Насьёнал» Фуншал
- Футбалісты клюбу «Вольфсбург»
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты зборнай Швайцарыі
- Швайцарскія футбалісты
- Швайцарскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году