Дыпламат (тэлесерыял)
Дыпламат | |
---|---|
The Diplomat | |
![]() | |
Жанр | драма, трылер |
Аўтар(ы) | Дэбара Кан[d] |
Вытворчасць | Netflix |
У галоўных ролях | |
Краіна вытворчасці | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 2 |
Колькасць выпускаў | 14 |
Першы выпуск | 23 красавіка 2023 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар(ы) | Дэбара Кан[d], Керы Расел і Сайман Селан Джонс[d] |
Працягласць | 50 хвілін (эпізод) |
Тэлеканал(ы) | Netflix |
Спасылкі | |
netflix.com/by/title/812… | |
IMDb ID 17491088 |
Дыпламат (англ.: The Diplomat) — амерыканскі тэлесерыял у жарны палітычнага трылера, які транслюецца з 20 красавіка 2023 года на Netflix.
Фабула
[правіць | правіць зыходнік]Кейт Уайлер прызначаецца амбасадарам ЗША ў Вялікабрытаніі. У хуткім часе авіяносец брытанскага флоту «HMS Courageous» падвергся ракетнаму абстрэлу ў Персідскім заліве. Галоўнымі падазраванымі з'яўляюцца па чарзе Іран, Расія, а пасля — і сама Вялікабрытанія. Адначасова Кейт Уайлер прапануюць заняць пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША, і пасада амбасадара ў Лондане з'яўляецца фактычна іспытам для заняцця гэтай высокай пасады. На ёй Кейт Уайлер павінна прадухіліць міжнародны крызіс, стварыць стратэгічныя альянсы і прызвычаіцца да свайго новага месца ў цэнтры грамадскай ўвагі. І ўсё гэта, спрабуючы захаваць шлюб з Хэлам, кар'ерным дыпламатам і таксама былым амбасадарам.
Дзеючыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Галоўныя
[правіць | правіць зыходнік]- Кейт Уайлер (у выкананнні Керы Расел), амбасадар ЗША ў Вялікабрытаніі
- Хэл Уайлер (Руфус Сьюэл), муж Кейт, былы амбасадар
- Осцін Дэнісан (Дэвід Г'ясі), міністр замежных спраў Вялікабрытаніі
- Эйдра Парк (Алі Ан), кіраўнік аддзялення ЦРУ ў Лондане
- Нікол Троўбрыдж (Роры Кінір), прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
- Сцюарт Хэйфард (Ата Эсанда), заступнік кіраўніка дыпмісіі
Другарадныя
[правіць | правіць зыходнік]- Маргарэт Ройлін (Селія Імры), функцыянер Кансерватыўнай партыі, нефармальны дарадца прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі
- Мігель Ганан (Мігель Сандавал), Дзяржаўны сакратар ЗША
- Білі Апія (Нана Менса), кіраўнік апарата Белага дома
- Уільям Рэйбэрн (Майкл МакКін), Прэзідэнт ЗША
- Грэйс Пэн (Элісан Джэні), Віцэ-прэзідэнт ЗША
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка тэлесерыяла на сайце Netflix