Дыярвіла сядзячалістая
Выгляд
Дыярвіла сядзячалістая | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Diervilla sessilifolia | |||||||||||||||||||
|
Дыярвіла сядзячалістая[1], таксама Дыервіла сядзячалістая[2] (Diervilla sessilifolia) — від раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), шматгадовы куст.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэта кампактны, лістападны куст, які, як правіла, расце да 1-1.5 метраў, размнажаецца праз каранёвы параснік у зонах ад 4 да 8[3]. Від устойлівы да засухі, расце на сонечных месцах ці ў паўцяні і лепей за ўсё выглядае ў лясных садах.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ў гарах Грэйт-Смокі-Маўнцінс[4][5] і ў паўднёвай частцы Апалачаў[6]. Сустракаецца на абрывах, уздоўж схілаў, ручаёў і межаў лясных масіваў. Від лічыцца пад пагрозай у Тэнесі[7].
Зноскі
- ↑ Дыярвіла // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 249—250
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Diervilla sessilifolia (англ.). plants.ces.ncsu.edu. Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ - University of Tennessee Herbarium Архівавана 19 верасня 2006.
- ↑ USDA Plants Profile
- ↑ Diervilla sessilifolia - Plant Finder (англ.) . www.missouribotanicalgarden.org. Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Tennessee Rare Plant List(недаступная спасылка). Tennessee.gov. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 15 кастрычніка 2017.