Перайсці да зместу

Дэніз Грэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэніз Грэй
фр.: Denise Grey
Дата нараджэння 17 верасня 1896(1896-09-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1996(1996-01-13)[1][2][…] (99 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Suzanne Grey[d]
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
Officer of the National Order of Merit афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры
IMDb ID 0340551
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэніз Грэй (фр.: Denise Grey), сапраўднае імя — Эдуардзін Верцюі (фр.: Édouardine Verthuy; 17 верасня 1896, Шаціён, Італія — 13 студзеня 1996, Парыж, Францыя) — французская актрыса кіно і тэатра. Пражыла 99 год, за сваё жыццё яна знялася амаль у 100 фільмах. Намінавалася на прэміі «Сезар» (1983) і Nuit des Molières (1987). Да яе найбольш вядомых карцін адносяцца фільмы «Д’ябал у плоці», «Бум» і «Бум 2».

Да кінематографа працавала прадаўшчыцай і фотамадэллю. Яе дэбютным фільмам была нямая карціна 1913 «Mademoiselle Etchika». Аднак кінематограф не адразу прынёс ёй поспех. Толькі з 1915 гады, калі Грэй пачала спяваць у кабарэ, і ёй пачалі прапаноўваць цікавыя ролі ў кіно і тэатры.

Выступала ў тэатры «Камеды Франсэз» у 1944—1946 і ў 1957—1958.

Вялікую папулярнасць акторцы прынесла роля Пупет Валадзье (прабабулі галоўнай гераіні) у першай і другой частках фільма Клода Пінато «Бум».

У 1991 годзе Дэніз Грэй спыніла выступы і скончыла сваю кар’еру. Памерла ў Парыжы ва ўзросце 99 год. Пахаваная ў горадзе Арадон.

Яе дачка Сюзан Грэй таксама была актрысай і памерла 13 снежня 2005 года ва ўзросце 88 гадоў.

  1. а б Denise Grey // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Édouardine Verthuy // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 11 лютага 2022.