Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (ЗША)
Дэпартамент эфектыўнасці ўрада | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | Presidential Commission[d] і падзея[d] |
Кіраўнік | Steve Davis[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 20 студзеня 2025[1][2][…] |
Матчыная арганізацыя | United States Digital Service[d] |
doge.gov (англ.) | |
![]() |
Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (англ. Department of Government Efficiency, DOGE) — планаваная кансультатыўная камісія пры Прэзідэнце ЗША, анансаваная 12 лістапада 2024 года Дональдам Трампам у рамках падрыхтоўкі да яго другога прэзідэнцкага тэрміну[3]. Узначальваць камісію будуць Ілан Маск і Вівек Рамасвамі[4][5]
Як заявіў Трамп, задача камісіі — «разабраць бюракратыю ўрада, скараціць залішнія рэгуляцыі, зрэзаць марнатраўныя выдаткі і рэфармаваць федэральныя агенцтвы»[6]. Паводле Маска, яна здольная скараціць федэральны бюджэт ЗША на 2 трыльёны долараў, што складае амаль траціну ад агульнага аб’ёму бюджэту ў 2023 годзе[7].
Нягледзячы на назву, DOGE не будзе з’яўляцца федэральным выканаўчым дэпартаментам, паколькі такія структуры ствараюцца актам Кангрэса. Гэта будзе кансультатыўны орган, які функцыянуе па-за рамкамі дзяржаўнай сістэмы кіравання[8]. Паводле даных CBS News, камісія можа дзейнічаць у адпаведнасці з Законам аб федэральных кансультатыўных камітэтах (Federal Advisory Committee Act)[9]. На думку выдання Vox, камісія, верагодна, не будзе валодаць прамымі паўнамоцтвамі, аднак яе ўплыў на будучую адміністрацыю і фарміраванне бюджэту будзе значным[10].
Як паведаміў Трамп, работа падраздзялення пачнецца не пазней за 4 ліпеня 2026 года, у 250-ю гадавіну падпісання Дэкларацыі незалежнасці ЗША[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.semafor.com/article/01/20/2025/trump-uses-one-of-first-executive-orders-to-officially-create-doge
- ↑ а б https://economictimes.indiatimes.com/news/international/global-trends/donald-trump-to-use-one-of-his-first-executive-orders-to-create-doge/articleshow/117403438.cms?from=mdr
- ↑ а б Nazzaro, Miranda. Elon Musk, Vivek Ramaswamy to lead Trump's Department of Government Efficiency (DOGE), (англ.) . The Hill (13 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Trump names Elon Musk to lead government efficiency drive .
- ↑ Egan, Piper Hudspeth Blackburn, Tami Luhby, Aaron Pellish, Matt. Elon Musk and Vivek Ramaswamy will lead new ‘Department of Government Efficiency’ in Trump administration | CNN Politics (англ.). CNN (13 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ What is the department of government efficiency? (англ.) . www.bbc.com. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Donald J. Trump (@realDonaldTrump) (англ.). Truth Social. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Trump taps Musk, Ramaswamy to oversee 'drastic' changes to U.S. government" (англ.). Washington Post.
- ↑ What to know about Trump's Department of Government Efficiency, led by Elon Musk and Vivek Ramaswamy - CBS News (англ.) . www.cbsnews.com (14 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Fayyad, Abdallah. Trump tapped Musk to co-lead the “Department of Government Efficiency.” What the heck is that? (англ.) . Vox (13 лістапада 2024). Праверана 16 лістапада 2024.