Перайсці да зместу

Елісей Лаўрышаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Елісей Лаўрышаўскі
Помнік Елісею Лаўрышаўскаму ў Навагрудку
Помнік Елісею Лаўрышаўскаму ў Навагрудку
Дата нараджэння XIII стагоддзе
Дата смерці кастрычнік 1250
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку прападобны
Дзень памяці 5 лістапада (23 кастрычніка)

Елісей Лаўрышаўскі (? — ноч на 23 кастрычніка каля 1250) — праваслаўны святы.

Паводле Жыція, сын князя Трайдзеня і займаў высокае месца пры двары вялікага князя літоўскага Міндоўга. Стаўшы хрысціянінам, ён пакінуў двор і адышоў у пустынь, дзе яго знайшоў нейкі праваслаўны манах, разам з якім Елісей заснаваў Лаўрышаўскі манастыр. Сярод братоў манастыра быў і князь Войшалк.

Елісей забіты сваім выхаванцам, юнаком-служкай у ноч на 23 кастрычніка каля 1250 года. Пасля забойства мошчы прападобнага ўслаўлены як цудадзейныя.

У 1505 годзе татары спусташалі ваколіцы Наваградка, наблізіліся да Лаўрышаўскага манастыра і ім падалося, што манастырскі двор запоўнены конніцай, татары адступілі. Гэта цуд, напэўна, быў грунтам для кананізацыі прападобнага Елісея мітрапалітам Іосіфам Солтанам на саборы, які адбыўся ў Вільні(?) ў 1514 годзе.