Перайсці да зместу

Ехезкель Атлас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ехезкель Атлас
Дата нараджэння 1913[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1942(1942-12-05)
Грамадзянства
Бітвы/войны

Ехезкель Атлас (ідыш: יחזקאל אטלאס, таксама Атлас Хенік Адамовіч; 1913 — 1942) — урач, адзін з камандзіраў партызанскага руху ў Польшчы і Беларусі падчас Другой сусветнай вайны.

Нарадзіўся ў 1913 годзе (паводле іншых звестак 1910 года[2]) у горадзе Рава-Мазавецкая (Польшча). Медыцынскую адукацыю атрымаў у Балонскім універсітэце ў 1939 годзе[2]. Пасля захопу Польшчы нямецкімі войскамі, бег з сям’ёй у СССР. Бацькі і семнаццацігадовая сястра Селіна былі забітыя ў 1941 годзе ў в. Казлоўшчына (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Сам Атлас уцёк з гета ў Ліпічанскую пушчу, дзе пазней стварыў партызанскі атрад.

У 1942 годзе Атлас арганізаваў партызанскі атрад, які складаўся з маладых яўрэяў. Атраду ўдалося вызваліць частку яўрэяў з гета ў Дзярэчыне, пасля гета было спалена немцамі. Гэты атрад, які ўключаў крыху больш за 120 яўрэяў, злучыўся з савецкімі партызанамі. Атлас і яго байцы вызначыліся пры налёце на паліцэйскі ўчастак. Маючы пры сабе вельмі мала зброі, партызаны забілі больш за 60 паліцыянтаў, а затым вярнуліся ў лес з вельмі неабходнай зброяй і боепрыпасамі. Пасля гэтага паспяховага налёту, у якім Атлас паказаў значнасць свайго атрада, камандаванне партызан стала давяраць яму важныя вайсковыя аперацыі.

Пазней узначаліў дыверсійную групу, якая здзейсніла шэраг нападаў на нямецкія гарнізоны. Яна, у прыватнасці, удзельнічала ў выбуху цягніка на чыгуначнай лініі Ліда, а таксама падарвала стратэгічна важны мост праз Нёман. 15 верасня 1942 года Атлас, кіруючы сваімі байцамі, захапіў нямецкі самалёт, які здзейсніў змушаную пасадку.

2 кастрычніка 1942 года Атлас быў забіты падчас нямецкай аблавы і ў снежні 1942 года таемна пахаваны ў лесе сярод балот.

Праз 66 гадоў, у ліпені 2008 года, партызанскага камандзіра перапахавалі на яўрэйскіх могілках у Дзятлаве[3].

  • Ордэр Айчыннай вайны II ступені (30.12.1948)

Зноскі

  1. Jechezkiel Atlas // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Leonard Tushnet. The Little Doctor: A Resistance Hero in Poland. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2025. Праверана 14 чэрвеня 2025.
  3. Захоронение партизана через 66 лет после гибели. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 20 лютага 2014.