Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 19 мая 2011 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | вуліца Тадэуша Касцюшкі |
zhabinka.museum.by |
Дзяржаўная ўстанова культуры «Жабінкаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» — музей у вёске Малыя Сяхновічы (Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць), размешчаны па вуліцы Тадэуша Касцюшкі, 21.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе ў Сяхновіцкай базавай школе быў створаны пакой, прысвечаны генералу Касцюшку і роду Касцюшак-Сяхновіцкіх. Пастаянна папаўняючыся, ён стаў асновай адкрытага 19 мая 2011 года Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Экспазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Перад музеям з вясны 1988 па 2025 гады стаяў першы помнік Касцюшку на землях сучаснай Беларусі — бюст Касцюшку, які быў створаны прыкладна ў 1932 годзе вядомым польскім скульптарам Бальбінай Світыч-Відацкай.
Асноўны фонд музея (2024) налічвае 1885 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 398 адзінак.
Экспанаты размешчаны у 3 залах.
10 лютага 2022 года ў музеі адкрылася новая экспазіцыя «Злачынствы фашызму. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У перыяд з восені 2024 па вясну 2025 года прыбралі бюст Касцюшкі, а замест экспазіцыі пра героя — зала генацыду беларускага народа[1].