Жалезьнічар Сараева
Выгляд
| Жалезьнічар | |
| Поўная назва | Fudbalski Klub Željezničar |
|---|---|
| Заснаваны | 19 верасьня 1921 |
| Горад | Сараева, Босьнія і Герцагавіна |
| Стадыён | Грбавіца Умяшчальнасьць: 16 100 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
| · 2024—2025 | 4 месца |
Афіцыйны сайт | |
«Жалезьнічар» (па-басьнійску: Željezničar) — басьнійскі футбольны клюб з гораду Сараева. Заснаваны ў 1921 годзе. Шасьціразовы чэмпіён Босьніі і Герцагавіны, шасьціразовы ўладальнік Кубка Босьніі і Герцагавіны. Назва клюбу адсылае да чыгуначнага працаўніка, бо менавіта купай такіх чыгуначных работнікаў і быў утвораны клюб у 1921 годзе. На працягу ўсёй сваёй гісторыі «Жалезьнічар» славіцца сваёй акадэміяй, празь якую прайшлі шмат таленавітых гульцоў[2]. Гэтак адным з выхаванцаў сараеўскага клюбу ёсьць нападнік Эдзін Джэка.